Top 10 similar words or synonyms for фрэймы

NotFoundError    0.789

Top 30 analogous words or synonyms for фрэймы

Article Example
Марк Сэлбі На першым турніры PTC 2011/2012 у Шэфілдзе, які праходзіў ужо ў першай палове чэрвеня, Марк Сэлбі выйграў першыя матчы ў кітайца Чжана Аньды (4:1) і 37-гадовага Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі (4:0), аднак у трэцім раўндзе пацярпеў паразу ад Стывена Магуайра з лікам 2:4. У першай палове ліпеня Сэлбі прымаў удзел на запрашальным турніры Усі Класік у Кітаі, прызавы фонд якога складаў £56,000, а сярод удзельнікаў былі такія гульцы, як Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр. Марк пачаў турнір з чвэрцьфінальнай стадыі, дзе ўсухую перайграў Грэма Дота (5:0), пасля чаго гуляў супраць мясцовага снукерыста Дзіна Цзюньхуэя ў 1/2 фіналу. Сэлбі ішоў наперадзе з лікам 5:2, але дазволіў апаненту зраўняць лік, выйграўшы тры фрэймы запар, пасля чаго пакінуў за сабой вырашальную партыю і выйшаў у фінал спаборніцтва на свайго суайчынніка Алістэра Картэра. У паядынку супраць Дзіна Марк выканаў 200-ы сэнчуры-брэйк у сваёй прафесійнай кар'еры, стаўшы 14-м снукерыстам у гісторыі, які дасягнуў гэтай адзнакі. Першую сесію фінальнага матча праціўнікі скончылі з лікам 4:4, а ў другой частцы Сэлбі выйграў чатыры партыі запар пры ліку 4:5 з трыма паўсоценнымі брэйкамі, пасля чаго аформіў серыю ў 100 балаў пры ліку 8:7 і выйграў пяты прафесійны тытул. Ужо на наступным тыдні абодва фіналісты, Сэлбі і Картэр, прадстаўлялі зборную Англіі на кубку свету ў Тайландзе. Гульцы выйгралі ўсе матчы ў групавым этапе, перамогшы каманды Бразіліі, Бельгіі, Індыі і Паўночнай Ірландыі, пры чым Марк выйграў усе адзіночныя фрэймы ў гэтых паядынках. Аднак у чвэрцьфінальным матчы супраць зборнай Ганконга Сэлбі прайграў два адзіночныя фрэймы Марку Фу, што прывяло да паразы і вылету Англіі са спаборніцтва.
Шанхай Мастэрс 2016 (снукер) Падчас вячэрняй сесіі вызначаліся апошнія ўдзельнікі наступнага раўнда. Трэці нумар сусветнага рэйтынгу Шон Мёрфі, які даходзіў да паўфіналаў турніраў 2009 і 2012 гадоў, гуляў супраць шатландца Стывена Магуайра. Шатландскі снукерыст, які дайшоў да паўфінальнай стадыі розыгрышу 2008 года, узяў першы фрэйм з брэйкам у 65 балаў, пасля чаго 34-гадовы англічанін, які не прайграваў раней за 1/8 фіналу шанхайскага спаборніцтва з 2008 года, зрабіў серыю ў 57 ачкоў у другой партыі, але яго апанент адказаў падыходам у 62 балы і давёў фрэйм да перамогі, зрабіўшы лік 2:0. Пасля гэтага 35-гадовы Магуайр, які выканаў максімум у матчы ўайлдкард-раўнда, выйграў яшчэ тры фрэймы з брэйкамі ў 75, 121 і 40 ачкоў і скончыў паядынак разгромам з лікам 5:0, у шосты раз выйшаўшы ў 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс на Бары Хокінса. Двухразовы фіналіст спаборніцтва Джад Трамп гуляў супраць дэбютанта Бэна Вуластана. Трамп, які займаў чацвёрты нумар у рэйтынгу, пакінуў за сабой першыя тры фрэймы з з брэйкам у 88 балаў, пасля чаго 27-гадовы Вуластан здзейсніў серыю ў 54 ачкі, але Трамп выдрапаў і наступную партыю, пасля чаго давёў паядынак да перамогі з лікам 5:0 і ў трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва на Майкла Уайта. Фіналіст Шанхай Мастэрс 2011 года Марк Уільямс з Уэльса сустракаўся з 33-гадовым кітайцам Мэем Сівэнем, які патрапіў у мэйн-тур у 2016 годзе. Двухразовы чэмпіён свету адкрыў лік і выйграў другую партыю на апошнім чорным шары, пасля чаго Мэй, які займаў 112-ы радок у рэйтынгу, выйграў чатыры наступныя фрэймы з брэйкамі ў 73 і 76 балаў. 41-гадовы Уільямс пакінуў за сабой наступную партыю, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, але кітайскі снукерыст выканаў сэнчуры-брэйк у 117 балаў у восьмым фрэйме і здабыў перамогу з лікам 5:3, упершыню выйшаўшы ў 1/8 фіналу турніру на Раяна Дэя. Апанентам 11-га нумара рэйтынгу Джо Пэры, які гуляў у чвэрцьфінале Шанхай Мастэрс 2012 года, быў Сцюарт Кэрынгтан, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю Шанхай Мастэрс. 26-гадовы Кэрынгтан, які прадэманстраваў выдатную гульню ў уайлдкард-раўндзе, узяў першыя два фрэймы з падыходам у 57 ачкоў, пасля чаго Пэры, які дайшоў да фіналу World Open у пачатку сезона, дамінаваў у матчы і пакінуў за сабой чатыры партыі запар з брэйкамі ў 58, 64 і 52 ачкі. Самаму ўзроставаму ўдзельніку спаборніцтва заставаўся толькі адзін фрэйм да перамогі пры ліку 4:2 на яго карысць, але дэбютант шанхайскага спаборніцтва перахапіў ініцыятыву і з пераможнымі серыямі ў 78, 85 і 100 балаў выйграў тры партыі запар і з лікам 5:4 упершыню выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на Марка Сэлбі.
Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2007 Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які саступаў Хігінсану ў вырашальным матчы з лікам 6:8, аднак здолеў выйграць тры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На свяім шляху да тытула 25-гадовы аўстраліец перайграў Майкла Холта (5:2), лідара сусветнага рэйтынгу Стывена Хендры (5:3), Роні О'Салівана ў чвэрцьфінале (5:4), Стыва Дэвіса ў паўфінальным матчы (6:3) і Эндру Хігінсана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Робертсан выйграў свой трэці прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі рэйтынгавы турнір у сезоне (пасля перамогі на Гран-пры восенню 2006 года).
Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2008 Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які саступаў О'Салівану ў вырашальным матчы з лікам 5:8, аднак здолеў выйграць чатыры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На свяім шляху да тытула 24-гадовы англічанін перайграў Дэйва Харальда (5:2), Кена Доэрці (5:2), шатландцаў чэмпіёна свету Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Хендры ў паўфінальным матчы (6:4) і Роні О'Салівана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой другі за два месяцы і другі ў кар'еры прафесійны тытул (пасля перамогі на Мастэрс у сярэдзіне студзеня), а таксама свой першы рэйтынгавы турнір.
Шон Мёрфі На нярэйтынгавым турніры Nothern Ireland Trophy у чвэрцьфінале Мёрфі быў пераможаны Нілам Робертсанам 4:5. На першых трох рэйтынгавых турнірах — Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і кубку Мальты — Шон не мог выйсці з стадыі 1/8 фіналу, прайграючы выключна вырашальныя фрэймы Сцюарту Бінэму (4:5), Нілу Робертсану (9:10) і Грэму Доту (4:5) адпаведна. На Pot Black, нярэйтынгавым накаўт-турніры з аднафрэймавымі матчамі, Мёрфі выйграў Джымі Уайта і Джона Хігінса, але ў фінале саступіў свайму суперніку па фінале чэмпіянату свету Мэцью Стывенсу. Пры гэтым, Мёрфі зрабіў адзіны соценны брэйк на турніры — 111 ачкоў. У снежні 2005 года Шон Мёрфі атрымаў узнагароду «спартсмен года» ад BBC East Midlands.
Марк Сэлбі На наступным тыдні Сэлбі гуляў на сёмым еўрапейскім турніры серыі PTC у Антверпене. У першых раўндах ён перайграў Робіна Хала (4:0) і Зака Сурэці (4:2), пасля чаго перамог Джада Трампа ў вырашальным фрэйме (4:3) і выйшаў у 1/8 фіналу. У апошні дзень спаборніцтва Марк адолеў Тоні Дрэгу (4:1), пераможцу трох апошніх рэйтынгавых турніраў Дзіна Цзюньхуэя (4:1) і Джэка Лісоўскі ў паўфінальным паядынку (4:2), у другі раз запар выйшаўшы ў фінал адкрытага чэмпіянату Антверпена. У сваім трэцім нізкарэйтынгавым фінале ў сезоне супраць Роні О'Салівана 30-гадовы снукерыст з Лестэра саступаў з лікам 1:3, але правёў камбэк і выйграў тры фрэймы запар, здабыўшы перамогу ў матчы з лікам 4:3 і выйграўшы свой 12-ы прафесійны і пяты (рэкордны) нізкарэйтынгавы турнір у кар'еры. На наступным тыдні пасля сваёй першай перамогі ў сезоне Сэлбі гуляў на запрашальным турніры Champion of Champions з удзелам снукерыстаў, якія выйгравалі прафесійныя турніры за апошні год. У першым раўндзе ён перайграў Шона Мёрфі (4:2), а ў чвэрцьфінальным паядынку саступаў Стывену Магуайру з лікам 2:3, аднак узяў чатыры партыі запар, а з імі і матч — 6:3. У паўфінальным паядынку супраць 38-гадовага Сцюарта Бінэма, які займаў 10-ы радок у рэйтынгу, Сэлбі адразу сутыкнуўся з дамінаваннем праціўніка, але пры ліку 1:4 здолеў выйграць тры фрэймы запар, зраўняўшы лік, пасля чаго Бінэм больш упэўнена правёў канцоўку матча і выйграў яго з лікам 6:4, атрымаўшы пуцёўку ў фінал.
Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014 У дзённай сесіі трэцяга гульнявога дня кваліфікацыі былі праведзены першыя часткі яшчэ дзесяці матчаў. Джэймі Коўп выйграў восем стартавых фрэймаў паядынку супраць Джона Эстлі, а доўгая дзявятая партыя засталася за яго сапернікам. Алекс Борг з Мальты пры ліку 3:2 у матчы супраць 35-га сеянага турніру шатландца Маркуса Кэмбэла выйграў чатыры апошнія фрэймы сесіі, зрабіўшы сэнчуры ў 110 ачкоў, і ўсталяваў на табло лік 7:2 на сваю карысць. Робі Уільямс павёў 5:0 у паядынку супраць кітайскага снукерыста Лю Чуана, але да канца сесіі азіят здолеў скараціць адставанне да 3:6. Іншы кітаец Цянь Пэнфэй добра пачаў сустрэчу з прадстаўніком Фінляндыі Робінам Халам, выйшаўшы наперад з лікам 4:1, але яго 39-гадовы праціўнік здзейсніў камбэк і пакінуў за сабой чатыры заключныя партыі сесіі з брэйкамі ў 64 і 58 балаў. У матчы Джоэля Уолкера і Джэймі Джонса з Уэльса пры ліку 2:2 англічанін выйграў чатыры фрэймы запар з падыходамі ў 80 і 55 балаў і скончыў сесію з лікам 6:3 на сваю карысць. Лука Брэсэль з Бельгіі таксама правёў выдатны адрэзак матча супраць кітайскага іграка Юя Дэлу. Пры ліку 1:2 ён выйграў пяць партый запар з серыямі ў 55, 75, 69 і 63 ачкі і, прайграўшы апошні фрэйм, скончыў сесію з лікам 6:3.
Ітару Сантус Упершыню ўдзельнічаў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету яшчэ ў 2003 годзе ў 17-гадовым узросце. З 2004 года пачаў прымаць удзел у чэлендж-турах і турнірах Міжнароднай адкрытай серыі, а таксама выступаў за Германію ў аматарскіх спаборніцтвах, бо Бразілія яшчэ не з'яўлялася членам Міжнароднай федэрацыі більярда і снукера (IBSF). У 2005 і 2008 гадах станавіўся чэмпіёнам Германіі сярод аматараў і двойчы гуляў у фіналах чэмпіянатаў у 2006 і 2009 гадах, а ў 2007 годзе ўваходзіў у склад зборнай Германіі на камандным чэмпіянаце Еўропы. У 2009 годзе прымаў удзел у Гранд-фінале прафесійна-аматарскай Сусветнай серыі снукера, а ў 2012 годзе гуляў на Q-School і турнірах серыі Players Tour Championship. У 2015 годзе ў 29-гадовым узросце перамог на Панамерыканскім чэмпіянаце і атрымаў месца сярод прафесіяналаў на два гады. У сезоне 2015/2016 гуляў у стартавых раундах чатырох рэйтынгавых турніраў, але выйграў толькі тры фрэймы, не здабыўшы ніводнай перамогі. У першай палове сезона 2016/2017 выйграў толькі тры фрэймы ў шасці першых рэйтынгавых паядынках, а ў першым раундзе чэмпіянату Вялікабрытаніі перамог у трох фрэймах у матчы супраць Шона Мёрфі, саступіўшы шостаму нумару рэйтынгу з лікам 3:6. Тым не менш, яго найлепшым рэйтынгавым вынікам да гэтага часу з'яўляецца 1/64 фіналу, у якой ён гуляў 12 разоў.
World Open 2014 (снукер) Матчы асноўнай стадыі World Open 2014 стартавалі ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня 10 сакавіка і праходзілі на працягу трох сесій за шасцю сталамі адначасова. Першым удзельнікам другога раўнда стаў чатырохразовы пераможца турніру Джон Хігінс, які абыграў Алекса Дэйвіса з лікам 5:1 з вышэйшым брэйкам у 122 балы. Чэмпіён двух апошніх розыгрышаў World Open Марк Ален з Паўночнай Ірландыі таксама без асаблівых цяжкасцяў прайшоў у другі круг, перайграўшы 62-га сеянага Майка Дана. Саступаючы ў пачатку паядынку 1:2, ён выйграў чатыры партыі запар і давёў матч да перамогі 5:2 з вышэйшай серыяй — 127 ачкоў (відэа). Другі нумар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі выйграў два апошнія фрэймы пасля ліку 3:3 у матчы супраць суайчынніка Энтані Хэмілтана. Галоўнай нечаканасцю першага гульнявога дня стала паражэнне шостага нумара турніру, шатландца Стывена Магуайра, які саступіў у стартавым матчы тайцу Цепчае Ун-Нуху, які займаў 68-ы радок афіцыйнага рэйтынгу. Прайграўшы ў першых трох партыях, Магуайр узяў чатыры фрэймы запар, зрабіўшы серыю ў 111 ачкоў у сёмым. Яго сапернік выйграў восьмую партыю і звёў матч у вырашальную, на старце якой зрабіў добры брэйк, 60 ачкоў, і максімальна наблізіўся да перамогі. Шатландзец меў магчымасць зачысціць стол, але дапусціў памылку пры гульні апошняга рудога шара, забіўшы які Ун-нух выйшаў у другі раўнд World Open.
Шанхай Мастэрс 2016 (снукер) Праграма чацвёртага гульнявога дня Шанхай Мастэрс 2016 года ўключала ў сябе матчы 1/8 фіналу. 26-ы сеяны спаборніцтва Раян Дэй гуляў супраць кітайца Мэя Сівэня, які ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню. Кітаец адкрыў лік з серыяй у 79 балаў, а Дэй выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 55 і 102 ачкі, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. 33-гадовы азіят зраўняў лік, пакінуўшы за сабой чацвёртую партыю, пасля чаго былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу ўзяў тры фрэймы запар з брэйкамі ў 107 і 82 балы і здабыў перамогу ў матчы з лікам 5:2, у чацвёрты раз у кар'еры і ўпершыню з 2009 года выйшаўшы ў чвэрцьфінальную стадыю шанхайскага турніру. 3-ці сеяны турніру Сцюарт Бінэм сустракаўся з Дэвідам Гілбертам, які займаў 22-гі нумар у рэйтынгу. Чэмпіён свету 2015 года ўзяў першыя тры фрэймы, зрабіўшы серыю ў 55 балаў і выйграўшы другое ачко на апошнім чорным шары, пасля чаго 35-гадовы Гілберт размачыў лік, пакінуўшы за сабой чацвёрты фрэйм з брэйкам у 79 ачкоў. Бінэм выйграў наступную партыю з падыходам у 68 балаў, пасля чаго фіналіст International Championship 2015 года зноў скараціў адставанне да двух ачкоў, але Сцюарт скончыў паядынак з лікам 5:2 перамогай у сёмым фрэйме і ў пяты раз у кар'еры і ў трэці раз запар выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс. 37-гадовы Бары Хокінс гуляў супраць 19-га сеянага турніру Стывена Магуайра з Шатландыі. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу, які набраў выдатную форму на гэтым спаблорніцтве, дамінаваў з самага пачатку паядынка, павёўшы з лікам 4:1 і серыяй у 53 ачкі, пасля чаго Хокінс, які займаў 16-е месца ў рэйтынгу, выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 72 і 66 балаў, але Магуайр здзейсніў пераможны падыход у 91 бал у сёмай партыі і скончыў матч з лікам 5:2 на сваю карысць, у другі раз пасля 2008 года выйшаўшы ў чвэрцьфнал рэйтынгавага турніру на Шанхайскай гранд-сцэне. 2-гі сеяны турніру Марк Сэлбі сустракаўся са Сцюартам Кэрынгтанам, які ніколі не падымаўся вышэй за 58-ы радок у рэйтынгу. Двухразовы чэмпіён свету ўзяў верх у першай партыі з брэйкам у 87 ачкоў, а таксама быў блізкі да перамогі ў другой партыі пасля серыі ў 58 балаў, але 26-гадовы Сцюарт, выдрапаў партыю і зраўняў лік у матчы. Сэлбі дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйграўшы іх з брэйкамі ў 120 і 73 балы, пасля чаго Кэрынгтан, які ўдзельнічаў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2015 года, выйграў пятую партыю з серыяй у 73 ачкі, скараціўшы адставанне да ліку 2:3. 33-гадовы лідар рэйтынгу павялічыў свой адрыў да двух ачкоў, пасля чаго яго апанент перамог у сёмым фрэйме на апошнім чорным шары, але Марк Сэлбі давёў матч да перамогі з лікам 5:3 і ў сёмы рэкордны раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс на Раяна Дэя.