Top 10 similar words or synonyms for тронную

парадную    0.711129

лесвіцу    0.706367

бакавую    0.705275

пяціканцовыя    0.705109

перавязаныя    0.704798

едэстала    0.698903

васьміканцовую    0.698075

насгот    0.693720

карыятыд    0.693297

пяткі    0.691495

Top 30 analogous words or synonyms for тронную

Article Example
Царавец Ніжэй, у цэнтральнай частцы крэпасці, размешчаны Палацавы комплекс, які складаецца з некалькіх пабудоў, абнесеных унутранай каменнай сцяной, з дзвюма баявымі вежамі і двума ўваходамі. Уключае Тронную і Палацавую залы і царскія пакоі. У склад палацавага комплексу ўваходзілі таксама царква Святога Петкі, жылыя і гаспадарчыя будынкі, вадасховішча і памяшканні для вартаўнікоў.
Каралеўскі палац у Неапалі У наш час у крылах палаца размяшчаюцца розныя ўстановы, але асноўную частку будынка з 1814 г. займае Нацыянальная бібліятэка, дзе захоўваюцца тысячы тамоў кніг і ўнікальны збор папірусаў з Геркуланума. Сярод іншых памяшканняў варта вылучыць Цэнтральную залу, Тронную залу і Залу Геркулеса, якія нароўні са шматлікімі заламі каралеўскіх апартаментаў утвараюць Музей гістарычных апартаментаў Каралеўскага палаца. Тут выстаўлены працы такіх майстроў, як Тыцыян, Гверчына, Андрэа Вакара, Матыа Прэці, Спаньялета, Масіма Станцыёнэ і Лука Джардана.
Мікалай II (імператар расійскі) Дзве першыя Дзяржаўныя думы апынуліся няздольнымі весці рэгулярную заканадаўчую працу: супярэчнасці паміж дэпутатамі, з аднаго боку, і імператарам, з іншага, былі непераадольныя. Так, адразу пасля адкрыцця, у зваротным адрасе на тронную прамову Мікалая II левыя думцы запатрабавалі ліквідацыі Дзяржаўнага Савета (верхняй палаты парламента), перадачы сялянам манастырскіх і казённых земляў. 19 мая 1906 года 104 дэпутаты Працоўнай групы высунулі праект зямельнай рэформы (праект 104-х), утрыманне якога зводзілася да канфіскацыі абшарніцкіх земляў і нацыяналізацыі ўсёй зямлі.
Кніга Апакаліпсіс Пасля гэтага Ян пераносіцца на нябесы і бачыць вялікую тронную залу Бога, у якім увесь час ідзе нябесная літургія. Ён бачыць у руце Бога скрутак, запячатаны на сем пячатак. Ян вельмі жадае прачытаць змест скрутка, але на ўсіх нябёсах няма нікога, хто быў бы годным адчыніць сем пячатак. Пасля вызначаецца, што адно толькі Божае Ягня можа адчыніць скрутак. Потым адна за другой здымаюцца шэсць пячатак, пры гэтым на небе адбываюцца дзіўныя падзеі: з'яўляюцца чатыры вершнікі, ахвярнік з душамі забітых за Божае Слова, вялікае землетрасенне. Зместам сёмай пячаткі з'яўляюцца сем трубаў, у якія па загаду Бога трубяць Анёлы, пасля якіх адбываюцца моцныя бедствы, якія ідуць як кара за грахі людзей. Але нягледзячы на шматлікія пакуты і нястачы, людзі не хочуць адвярнуцца ад сваіх грахоў і злых спраў. Толькі невялікая колькасць людзей прымаюць выратаванне, іх колькасць вызначана колькасцю 144000, па двенаццаць тысяч з кожнага калена (колькасць кален таксама дванаццаць). Апранутыя ў белую вопратку, яны сімвалізуюць чысціню, ім абяцана, што яны ўжо больш не будуць цярпець беды і нястачы.
Тайвін Ланістэр Тым не менш, гэта чаканне апынулася не самым лепшым крокам. Роб Старк не паддаўся на правакацыю і накіраваўся ў Заходнія Зямлі, абыйшоў Залаты Зуб і разбіў Стафарда Ланістэра у бітве ля Окскраса. Цяпер уласныя землі Тайвіна засталіся безабароннымі, і лорд Ланістэр быў вымушаны выступіць у паход на захад, які сам і ўзначаліў. Тым не менш, яму не ўдалося перабрацца праз Трызубец — Эдмур Талі сарваў усе спробы заходнікаў пераправіцца, а выпатрабаваны з Блізнят Русэ Болтан змовіўся з Бравымі Хлопцамі і ўзяў Харэнхал. Аднак, калі Станіс Баратэан аблажыў сталіцу, Тайвін апынуўся ў стане злучыцца з Тырэламі, падысці да Каралеўскай Гавані і прыняць удзел у бітве, прычым ён сам з правым флангам злучанай арміі пераправіўся на паўночны бераг Чарнаводнай. Як пераможца Тайвін заехаў у тронную залу Чырвонага Замка ў парадных даспехах і на баявым кані; урачыстасць моманту была трохі сапсавана тым, што конь выпусціў некалькі яблыкаў у самага трона. Кароль Джофры Баратэан назваў Тайвіна збавіцелем горада і аднавіў яго на пасадзе правіцы караля. Тайвін наведваў цяжкапараненага Тырыяна, хоць той прыняў гэты візіт за сон. У Чырвоным Замку лорд Ланістэр пасяліўся ў вежы правіцы.