Top 10 similar words or synonyms for самойлы

раманоўскага    0.858157

творів    0.857776

забалоцкага    0.855688

поповой    0.849654

чайковского    0.849537

šviesa    0.848377

занимательная    0.847725

moich    0.846216

кено    0.845049

сержука    0.842964

Top 30 analogous words or synonyms for самойлы

Article Example
Жалейка, зборнік Зборнік быў з энтузыязмам успрыняты беларускім культурным асяродкам. У сваім 17-м нумары газета «Наша Ніва» адгукнулася на выхад кнігі рэцэнзіяй Владака з Казіміраўкі (Уладзіміра Самойлы), які акрэсліў своечасовасць і значэнне гэтага зборніка тагачаснай Беларусі:
Тадэвуш Рэйтан У 2013 годзе створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, якая мэтанакіравана займаецца вяртаннем іменаў Тадэвуша Рэйтана, Самойлы Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (і не толькі іх), шляхам друку артыкулаў у СМІ, правядзення мастацкіх фестываляў, імпрэзаў, вечарынаў, а таксама выступае з прапановай стварэння ў сядзібе роду Рэйтанаў мемарыяльнага музея.
Тадэвуш Рэйтан Асобы Тадэвуша Рэйтана, Самойлы Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага — паслоў ад ВКЛ на надзвычайны сойм Рэчы Паспалітай ужо пад час сойму былі абкрыжаны ўсеагульнай пашанай. Але, да першых спробаў ушанавання памяці Рэйтана дайшло толькі падчас Чатырохгадовага Сойму 1789-92 гадоў. Паслы-ліцвіны (беларусы) выконваючы загады сваіх выбаршчыкаў, нагадалі каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму не толькі пра Рэйтана, але і пра жывых Корсака і Багушэвіча. Пазней, у сваіх творах асобу Тадэвуша Рэйтана ўзгадвалі Францішак Князьнін Юльян Нямцэвіч, Адам Міцкевіч, Генрык Жавускі, Уладзімір Караткевіч і інш.
Наша ніва (1906) Дзякуючы «Нашай ніве» адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі (артыкулы, нарысы, даследаванні Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Л. Гмырака, А. Бульбы, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, І. Луцкевіча У. Самойлы, Р. Зямкевіча і інш.). Пісьменнікі і крытыкі «Нашай нівы» арыентаваліся на літаратурна-эстэтычныя традыцыі крытычнага рэалізму і прагрэсіўнага рамантызму, выкарыстоўвалі творчыя здабыткі імпрэсіянізму, экспрэсіянізму і іншых авангардысцкіх кірункаў. Яе супрацоўніхі даследавалі народны побыт і фальклор, хатнія рамёствы, праводзілі арганізацыйную і навуковую працу па даследаванні гісторыі беларускай культуры і яе тагачаснага стану, стваралі музычна-тэатральныя гурткі, дапамагалі станаўленню Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, заснавалі Беларускі музей у Вільні.
Сын беларуса (1924) «Сын беларуса» — заходнебеларуская газета. Выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 г. у Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса». Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на дэнацыяналізацыю ўскраін, палітычны ўціск працоўных. Адстойвала інтарэсы народных мас Заходняй Беларусі, выступала супраць польскіх партый і беларускіх праўрадавых груповак. Друкавала выступленні беларускіх дэпутатаў у польскім сейме, справаздачы пра мітынгі ў Гарадку і Беластоку, інфармавала пра работу Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Да 10-й гадавіны з пачатку 1-й сусветнай вайны змясціла антываенныя публікацыі, у якіх асуджалася палітыка дзяржаў, што развязалі вайну. Падтрымлівала змаганне за беларускія школы, культуру як сродак сацыяльнага і нацыянальнага ўсведамлення народа. Паведамляла пра жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, Латвіі, Сербіі, БССР і ЗША. Змясціла ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі. Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.