Top 10 similar words or synonyms for патоўшчаная

цагельна    0.879549

скурыстая    0.870726

востраканцовае    0.870434

лямцавы    0.870022

прышыўным    0.866834

лускаватай    0.865233

шнуроўка    0.864211

белаватых    0.863962

васковіца    0.863755

береговой    0.862373

Top 30 analogous words or synonyms for патоўшчаная

Article Example
Паддубовік чырвананожкавы Ножка 5—15 см вышынёй і 1,5—4 см таўшчынёй, цыліндрычная або клубнепадобная, бочкападобная, пазней звычайна патоўшчаная знізу. Колер жоўта-чырвоны, з чырвонымі лускавінкамі ці кропкамі.
Caliroa limacina Дарослы пілільшчык бліскуча-чорнага колеру, з двума парамі празрыстых, злёгку прыцемненых крылаў. Даўжыня цела 4-6 мм. Размах крылаў 8-9 см. Лічынка зелянява-жоўтай афарбоўкі, даўжынёй да 10 мм, пакрыта чорнай сліззю, пярэдняя частка цела прыкметна патоўшчаная.
Падбярозавік звычайны Шапка дыяметрам 2,5—20 см, гладкая, сухая. Колер шапкі ад светла-шэрага да амаль чорнага. Мякаць белая, без асаблівага паху. Гіменафор амаль свабодны, з доўгімі трубачкамі і дробнымі порамі. Ножка цыліндрычная або крыху патоўшчаная да нізу, даўжынёй да 8—15 см і таўшчынёй да 4 см, з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, вохрыста-карычневыя.
Каштанавік Шапка грыба дыяметрам 5—9 (4—10) см, амаль гладкая, краснавата-бураватая, ці карычневата-бураватая. Мякаць белая, шчыльная, тоўстая, з прыемным пахам. Колер не змяняе. Ножка даўжынёй 5—7 см і дыяметрам 1,5—3 см, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная ў ніжняй частцы. Колер ножкі такі ж, як шапкі. Трубкі свабодныя, спачатку белыя, пазней цямнеюць да крэмавага колеру. Споры гладкія, эліпсоіднай або яйкападобнай формы.
Насарогі Даўжыня да 5 м, вышыня ў карку да 2 м, маса да 5 т. Скура тоўстая, цёмна-шэрая, амаль без валасоў. Тулава масіўнае, ногі кароткія, трохпальцыя. На канцах пальцаў капыты, з якіх сярэдні самы вялікі. Шыя кароткая, вочы маленькія. На лбе і пераноссі рогі (1 ці 2, у насарога чорнага — часам да 5), размешчаныя адзін за адным; іх аснову складае патоўшчаная, арагавелая скура. Даўжыня пярэдняга рога дасягае 1,58 м. Нюх і слых развітыя, зрок слабы.
Пячарка Ножка 6—10 см вышынёю, 1—1,5 см шырынёй, цыліндрычная, гладкая, пашыраная ці патоўшчаная да асновы; з буйным шырокім белым двухслойным кальцом у верхняй траціне ножкі (ніжняе кальцо — карацейшае, з жаўтаватым краем, зубчастае); валакністая, у маладых грыбоў суцэльная, пазней — з вузкай паланінай (фистульная), лёгка аддзяляецца ад капялюшыку, з шматкападобным налётам у аснове; аднаго колеру з капялюшыкам, пры націсканні жаўцее. Мякіш у аснаванні ножкі не набывае жоўтага адцення.
Падалешнік, грыб Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 (да 20) см, пляската-пукатая, потым пляскатая, з вострым краем, аксаміцістая, тонка-шаўкавістая або амаль гладкая, сухая, у вільготнае надвор'е клейкая, пясчана-жоўтая, пазней іржава-карычняватая. Мякаць бледна-жоўтая, на зломе сінее, потым бурэе. Гіменафор трубчасты, жаўтаваты, пазней зеленавата-жоўты, пры націсканні сінее, потым бурэе. Трубачкі кароткія, э вуглаватымі лабірынтападобнымі порамі. Ножка вышынёй 3—9 см, патоўшчаная ўверсе, часта выгнутая, мучністая, з узростам гладкая, амаль аднаго колеру з шапкай. Споравы парашок вохрыста-аліўкавы.
Сыраежка бураватая Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—8 см, пукатая, з тонкім краем. У спелых грыбоў шапка пляската-ўвагнутая, з рубчастым краем. Скурка гладкая і дрэнна адстае ад мякаці. Колер скуркі зеленавата-бураваты ад краю і буры ў сярэдзіне шапкі. Ножка даўжынёй 3—6 см і 2—3 см у дыяметры, суцэльная або губчатая, цыліндрычная, зрэдку крыху патоўшчаная каля шапкі грыба. Мякаць шчыльная, крохкая, белага колеру, з мяккім смакам і не мае асаблівага паху. Пласцінкі слаба сыходныя, часам разгалінаваныя, вузкія, белаватыя. Па краю часам на пласцінках прысутнічаюць бураватыя плямы. Споры амаль шарападобныя або шырока-яйкападобныя, бясколерныя.
Агарыкальныя Пладовыя целы аднагадовыя, звычайна мяккамясістыя, радзей пругкія, маюць шапку і ножку (звычайна цэнтральную). Гіменафор пласціністы або трубчасты, у многіх спачатку прыкрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў), якое пазней разрываецца і застаецца ў выглядзе кольца на ножцы (напр., віды з роду маслякоў); у іншых развіваецца таксама і агульнае пакрывала (спачатку на ўсім пладовым целе, потым застаецца накшталт кубачка-вольвы на ножцы і як шматкі на шапцы, напр., шампіньён ядомы, грыбы з роду вальварыела). Пласцінкі могуць быць свабодныя, прымацаваныя да ножкі краем або зубцом, сыходныя па ножцы і інш. Ножка рознага колеру, кансістэнцыі і формы (цыліндрычная, патоўшчаная, звужаная, гладкая слізістая, укрытая лускавінкамі або валакністая, шчыльная, пустая і інш.), часам бакавая ці яе зусім няма (шапка сядзячая). Споры аднаклетачныя, іх памеры, форма, колер зменлівыя.
Храм Афаі Пры пабудове храма Афаі быў выкарыстаны дарыйскі ордэр. Першапачаткова ў канструкцыі было 34 калоны, аднак, цяпер засталіся толькі 24. Яны стаяць вертыкальна, утвараючы першы і другі ярусы храма. Характэрна, што вуглавыя калоны пры пабудове былі спецыяльна патоўшчаная для таго, каб надаць храму больш эфектнае візуальнае ўспрыманне. Заходні франтон, датаваны V стагоддзем да н . э. упрыгожваюць скульптурныя групы, якія паказваюць барацьбу грэкаў і траянцаў за цела Патрокла. Таксама некаторыя эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ўсходні франтон быў выкананы ў класічным стылі. Верагодна, у пабудове храма выкарыстоўваўся порцік. У целле высіўся аб'ект пакланення - статуя багіні Афаі. Непадалёк ад яе размяшчаўся басейн, які напаўняўся аліўкавым алеем. Там грэкі здзяйснялі рытуальныя выліванні. На дадзены момант цэнтральная статуя і басейн лічацца згубленымі.