Top 10 similar words or synonyms for паддоследныя

віталіся    0.837040

марнымі    0.826603

трылабіты    0.820698

пацыенты    0.817046

сапсаваныя    0.809675

рабаўладальнікі    0.804527

гарсэты    0.800093

крысы    0.795717

ўрэзаны    0.794063

шыкоўна    0.791613

Top 30 analogous words or synonyms for паддоследныя

Article Example
Эксперымент Мілгрэма Здагадка, што паддоследныя атрымлівалі асалоду ад пакутаў ахвяры, была аспрэчана некалькімі экспэрымэнтамі.
Эксперымент Мілгрэма Мілгрэм прыводзіць важкія доказы, якія пацвярждаюць яго здагадку. Ему было відавочна, што, калі б даследчык не патрабаваў працягваць эксперымент, паддоследныя хутка б выйшлі з гульні. Яны не жадалі выконваць заданне і мучыліся, бачачы пакуты сваёй ахвяры. Паддоследныя малілі эксперыментатара дазволіць ім спыніцца, а калі той ім гэтага не дазваляў, то працягвалі задаваць пытанні і націскаць на кнопкі. Аднак пры гэтым паддоследныя пакрываліся потам, дрыжалі, мармыталі словы пратэста і зноў малілі аб вызваленні ахвяры, хапаліся за галаву, так моцна сціскалі кулакі, што іхнія пазногці ўразаліся ў далоні, кусалі вусны да крыві, а некаторыя пачыналі нервова смяяцца. Вось што расказвае чалавек, што назіраў за ходам эксперымента:
Эксперымент Мілгрэма Так, у адным выпадку ён унёс у сцэнарый істотныя зьмены. Цяпер даследчык загадваў «настаўніку» спыніцца, у той час як ахвяра адважна настойвала на працягванні эксперымента. Вынікі гавораць самі за сябе: калі працягваць патрабаваў усяго толькі такі ж паддоследны, як і яны, паддоследныя ў 100 % выпадкаў адмовіліся выдаць хоць адзін дадатковы электрычны разрад.
Эксперымент Мілгрэма Яшчэ ў адным экспэрымэнце вывучалася здагадка, што паддоследныя недаацэньвалі патэнцыйную фізычную шкоду, якую яны прычынялі ахвяры. Перад пачаткам дадатковага эксперымента «вучню» была дадзена інструкцыя заявіць, што ён мае хворае сэрца і не вытрымае моцных удараў токам. У працэсе эксперымента «вучань» пачынаў крычаць: «Усё! Выпусціце мяне адсюль! Я казаў вам, што ў мяне хворае сэрца. Маё сэрца пачынае мяне турбаваць! Я адмаўляюся працягваць! Выпусьціце мяне!». Аднак паводзіны «настаўнікаў» не змяніліся; 65 % паддоследных добрасумленна выконвалі свае абавязкі, даводзячы напружанне да максымума.
Эксперымент Мілгрэма Здагадка пра тое, што паддоследныя мелі парушаную псыхіку (ці асаблівую схільнасць да падпарадкавання), таксама былв адрынутая, бо не мела пад сабой падставы. Людзі, што адгукнуліся на аб'яву Мілгрэма і выказалі жаданьне прыняць удзел у эксперыменце па вывучэнню ўплыву пакарання на памяць, па ўзросту, прафесіі і адукацыйным узроўні з'яўляліся сярэднестатыстычнымі грамадзянамі. Больш за тое, адказы паддоследных на пытанні спецыяльных тэстаў, што дазваляюць ацаніць асобу, паказалі, што гэтыя людзі былі зусім нармальнымі і мелі даволі ўстойлівую псыхіку. Фактычна яны нічым не адрозніваліся ад звычайных людзей ці, як сказаў Мілгрэм, «яны і ёсць мы з вамі».