Top 10 similar words or synonyms for немінучае

NotFoundError    0.789

Top 30 analogous words or synonyms for немінучае

Article Example
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл Разгубленасць з прычыны страты цэласнасці рэнесансавага светапогляду кампенсуецца ў А.-С. Радзівіла спадзяваннем на Бога, крайняй рэлігійнай расчуленасцю. Пісьменніка пераследуюць думкі пра немінучае пакаранне за ўсё зробленае і нязробленае ў жыцці, бо дазнацца на самай справе, да чаго вядуць тыя або іншыя ўчынкі, на гэтым свеце немагчыма.
Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі 21 чэрвеня на тэрыторыю ўсходніх камітатаў Венгрыі была ўведзена руская армія Івана Паскевіча. Уступленне Расіі ў вайну на баку контррэвалюцыі азначала немінучае паражэнне Венгрыі. Адначасова пачаўся новы наступ аўстрыйцаў, на чале арміі якіх устаў Юліус Гайнау. Аўстрыйскія войскі былі ўзмоцнены кантынгентамі, адкліканымі з італьянскага фронту пасля канчатковага здушэння рэвалюцыйных выступленняў у Паўночнай Італіі. Пад напорам імператарскіх войскаў Гёргей быў вымушаны адступіць на поўдзень. У той жа час армія Бема ў Трансільваніі была ў некалькіх бітвах цалкам разбіта рускімі і практычна перастала існаваць. 13 ліпеня была здадзены Буда і Пешт. 9 жніўня каля Тэмешвара пацярпеў паражэнне корпус Дзямбінскага. Становішча венгерскага ўрада стала катастрафічным, Камітэт абароны пераехаў у Сегед, а затым у Арад.
Ферэнц II Ракацы Наконадні вайны за іспанскую спадчыну, у 1697 Ферэнц Ракацы ўжо быў сярод удзельнікаў антыаўстрыйскай змовы, падтрымліваючы кантакты з французскім каралём Людовікам XIV, які рыхтаваўся да ваеннага канфлікту з Аўстрыяй. Пасля раскрыцця змовы дзякуючы перахопу ліставання між Ракацы і французамі малады венгерскі арыстакрат 18 красавіка 1700 быў зняволены аўстрыйскімі ўладамі ў фартыфікацыі Вінер-Нойштат (Бечуйхей) непадалёк ад Вены. Ракацы пагражала немінучае пакаранне, аднак у 1701 ён з дапамогай цяжарнай жонкі і камандзіра турэмнай варты здолеў уцячы ў Польшчу, дзе спаткаўся з Берчэні і прадстаўнікамі Францыі.
Іосіф Флавій Як грамадскі дзеяч Іосіф Флавій вымушаны быў не толькі ўслаўляць ваенную сілу рымлян, але і пераконваць, з аднаго боку, новых апекуноў у сваёй лаяльнасці, з іншага — чытачоў-суайчыннікаў у сваім патрыятызме. Таму вобраз аўтара ўвесь час знаходзіцца на пярэднім плане, а эпізоды ўласнага жыцця звязваюцца з апісаннем гістарычных падзей. Ведаючы вынікі барацьбы, Іосіф выстаўляе сябе як мудрага райцу рымлян і абаронцу яўрэяў, на якіх ускладзена ўся адказнасць за бунт, неразумныя паводзіны і немінучае паражэнне. Ідэйная зададзенасць выявілася ў пабудаваных па ўзоры класічных дэкламацый прамовах і дыялогах персанажаў, што, магчыма, служыла развіццю маналогаў герояў ўсходнеславянскай агіяграфіі. Антычная літаратурная традыцыя абумовіла рытмічную арганізацыю фраз і сінтаксічны паралелізм, яркія метафары, дакладныя параўнанні, выкарыстанне многіх тыповых прыёмаў, такіх, як ужыванне формаў трэцяга ліку ў дачыненні да сябе, апісанне рознага роду прадвесцяў і вешчых сноў.
Ігнат Сымонавіч Легатовіч Сацыяльны аспект з'яўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгонніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаў тою акалічнасцю, якая звязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» («Баян», 1838) беларускамоўным вершам «Скажы, Вяльможны Пане…» (напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам), за надрукаванне якога віленскі альманах быў забаронены цэнзурай. У гэтым творы паэт наблізіў сваю гаворку да людзей, сацыяльна прыніжаных. У сціслым беларуска-польскім дыялогу прыгоннага селяніна і пана больш гаваркі селянін, які не хоча мірыцца з сваім бяспраўным становішчам і, прадбачачы немінучае пакаранне прыгнятальніка на «страшным судзе», па-хрысціянску спачувае яму. Польскамоўны выраз «Цо тобе, хлопе, до тэго?», паўтораны вуснамі селяніна ў канцы дыялога надае вершаванай мініяцюры іранічны сэнс.