Top 10 similar words or synonyms for малалетняя

NotFoundError    0.789

Top 30 analogous words or synonyms for малалетняя

Article Example
Герцагства Брэтань Наступным герцагам Брэтані стаў сын Жана IV Артур III, канетабль Францыі. Праз год, у снежні 1458 года ён памёр у Нанце і быў пахаваны ў гарадскім саборы. Пасля яго смерці спадчыннікам герцагства апынуўся Францыск II, сын Рычарда, графа Этампа, Манта, Бенона і Верцю. У 1488 годзе Францыск сканаў, і герцагіняй стала яго малалетняя дачка Ганна.
Вардзіа Народная этымалогія тлумачыць паходжанне назвы «Вардзіа» наступнай легендай. Аднойчы, калі царыца Тамара была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яна гуляла са сваім дзядзькам у пячорах тады яшчэ недабудаванага манастыра. У нейкі момант мужчына страціў дзіця з-пад увагі ў лабірынтах пячор, і тады малалетняя Тамара крыкнула: «Я тут, дзядзька!» (, «Ак вар, дзіа!»). Цар Георгій III загадаў зрабіць усклік сваёй дачкі назвай манастыра.
Графства Бургундыя Пасля смерці Рэно III у 1148 годзе графства атрымала ў спадчыну яго малалетняя дачка Беатрыс I (каля 1145—15 лістапада 1184 года). Яе апекуном і рэгентам графства стаў малодшы брат Рэно, граф Макона Гільём III (каля 1095 — 27 верасня 1155 года) (у Бургундыі ён насіў імя Гільём IV). Ён паспрабаваў прысвоіць сабе тытул графа, зняволіўшы сваю пляменніцу, але на абарону яе правоў выступіў Конрад, які адправіў вызваліць яе герцага Бертольда IV фон Цэрынгена.
Балтыйская казацкая флатылія Рэч Паспалітая з пачатку ХVII стагоддзя знаходзілася ў стане перманентнага ваеннага канфлікту са Швецыяй за валоданне паўднёва-усходнім узбярэжжам Балтыйскага мора. Чарговая вайна скончылася ў 1629 годзе Альтмаркскім перамір'ем, тэрмін якога заканчваўся ў 1635 годзе. Толькі атрымаўшы перамогу ў Смаленскай вайне, Рэч Паспалітая рыхтавалася да аднаўлення баявых дзеянняў, скарыстаўшыся тым, што шведскі трон пасля гібелі караля-палкаводца Густава Адольфа займала яго малалетняя дачка Крысціна. Войска Рэчы Паспалітай мела перавагу на сушы, але на моры панаваў шведскі флот. Сваімі дэсантамі ён не даваў замацавацца на ўзбярэжжы войскам і трымаў пад кантролем прускія парты.
Культурная рэвалюцыя ў Кітаі 24 ліпеня 1966 года Маа асабіста раскрытыкаваў пазіцыю Лю Шаацы. Жонка Маа, Цзян Цын, літаральна крычала: «Лю Шаацы! Ты накіроўваў рабочыя групы, якія жорстка распраўляліся з маладымі генераламі культурнай рэвалюцыі! Гэта найвялікшае злачынства, якое нанесла неапісальная шкода!» На XI пленуме ЦК КПК Лю Шаацы страціў становішча другога чалавека ў дзяржаве. Фактычна ён быў адхілены ад працы на час, «пакуль кампартыя Кітая будзе вызначаць характар яго памылак». Лю Шаацы быў падвергнуты звычайнай у той час у партыі працэдуры «адыходу ў бок». Гэта азначала, што сябра партыі афіцыйна не пазбаўляўся сваёй пасады, але фактычна адхіляўся ад працы, знаходзіўся пад хатнім арыштам. У такім падвешаным стане адхілены маглі трымаць гадамі. У выніку, Лю Шаацы, які апынуўся ў ізаляцыі, разам са сваёй жонкай і дзецьмі падвергнуўся шматлікім зневажанням і здзекам, у якія выліваліся не толькі дэмагагічныя допыты, але і «стыхійныя дэманстрацыі», якія збіраліся каля яго дома ў «абарону старшыні Маа». Нават яго малалетняя дачка падвяргалася здзекаванням і збіццю ў школе. У завяршэнне за ўсё, Лю Шаацы быў кінуты ў турму, дзе і памёр у пачатку 1969 года.
Пілтэнэ Яшчэ ў XIII стагоддзі сучаснае размяшчэнне Пілтэнэ мела значнае стратэгічнае значэнне, бо было аддалена ад вусця Вэнты і тым самым менш падвержана набегам вікінгаў. Паводле гіпотэз і легенд, якія ў наш час не знайшлі гістарычнага абгрунтавання, кароль Даніі Вальдэмар II у 1220 годзе загадаў пабудаваць крэпасць на месцы Пілтэнэ. Першая дакладная згадка Пілтэнэ адносіцца да 1309 года. Там знаходзіўся замак, які належаў курляндскаму біскупу Бурхарду, дзе біскуп чыніў суд. У 1330-я гады замак быў абложаны літоўскімі войскамі, але яны не змаглі яго ўзяць. У 1557 годзе Пілтэнэ атрымаў правы горада з Рыгі, а разам з імі кіраванне над Айзпутэ, Кулдыгай і Вэнтспілсам. У 1560 годзе Пілтэнская дыяцэзія была прададзена каралю Даніі Фрэдэрыку II і тут жа аддадзена як апанаж яго брату Магнусу. У 1579 годзе Пілтэнэ адышоў да Рэчы Паспалітай пасля паражэння Расіі ў Лівонскай вайне, а сам Магнус памёр у замку ў 1583 годзе. Яго ўдава і малалетняя дачка былі зманам выкліканы ў Маскву Барысам Гадуновым, пасля чаго ўдава сілком пастрыжана ў манастыр, а дачка меркавана атручана, каб выключыць магчымасць прэтэнзій на прастол. У 1585 годзе Данія цалкам адмовілася ад усіх прэтэнзій на Пілтэнскае біскупства на карысць Рэчы Паспалітай. У 1617 годзе адміністрацыйны цэнтр быў перанесены з Пілтэнэ ў Айзпутэ. Замак да 1750 годзе цалкам разбурыўся.