Top 10 similar words or synonyms for лысуха

чырвонаваллёвая    0.947403

куманіка    0.944653

цецерукі    0.941722

сычы    0.939580

vlat    0.939482

iguana    0.938342

злакавая    0.938173

pelophylax    0.937632

sylvestris    0.937513

бацыдыя    0.935367

Top 30 analogous words or synonyms for лысуха

Article Example
Лысуха Птушка велічынёй з сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г. Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэнне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на спіне. Грудзі і бруха святлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер'я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснай і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсць фястончатыя лопасці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Палавы дымарфізм выяўляецца слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і светла-шэрым горлам.
Лысуха Насяляе часцей за ўсё вадаёмы са стаячай вадой з добра развiтым поясам трыснягу, старыцы, каналы, марскія лагуны; радзей — тарфяныя балоты i плыткiя равы, вакол якiх растуць густыя кусты, рэкі з павольным цячэннем; у паслягнездавы перыяд усе тыпы нiзiнных вадаёмаў, а таксама залівы i марскiя ўзбярэжжы.
Лысуха Корміцца мяккай воднай расліннасцю, лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, рыбай.
Лысуха Пералётны від. Папуляцыi на захадзе i поўдні арэала аселыя. Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Заходняя, Паўднёвая i часткова Цэнтральная Еўропа, Паўночная Афрыка, Малая Азія, Цэнтральная і Паўднёвая Азiя да Карэi і Японіi, Індыя, Малайскi архіпелаг, Новая Гвінея, Аўстралія і Новая Зеландыя.
Лысуха Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозніваецца ў самцоў і самак. Тым не меней, у адрозненне ад шматлікіх іншых відаў лысухі не выкарыстоўваюць гукавыя сігналы пры заляцаннях або пазначэнні гнездавой тэрыторыі. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, з пераважаннем шыпячых гукаў.