Top 10 similar words or synonyms for лагожскі

караваева    0.647807

забастоўцы    0.624446

мяцежы    0.591924

прымалi    0.579980

церабоўль    0.578500

войшалку    0.574131

ізяслаўльскі    0.571411

брала    0.569267

алегу    0.565073

усяславам    0.562556

Top 30 analogous words or synonyms for лагожскі

Article Example
Менскае княства У кан. 12 ст. з Менскага княства вылучаецца Свіслацкі удзел, які існаваў як асобнае княства яшчэ некаторы час па далучэнні Менскага ўдзела да ВКЛ. Тымчасова вядомы і Лагожскі ўдзел, які згадваецца ў 1186, але пазней Лагожскі ўдзел зноў быў злучаны непасрэдна з Менскам.
Васілька Валадаравіч Васілька Валадаравіч (паміж 1135—1150 — ) — князь лагожскі (пасля 1180—1186), князь менскі (1184/1186—1216), князь полацкі (1216—1222). Сын Валадара Глебавіча і Рыксы, малодшы брат Уладзіміра Валадаравіча.
Ізяслаўскае княства Вылучылася пасля смерці полацкага кн. Усяслава Полацкага (1101), верагодна, як удзел Давыда Усяславіча. У 1128 г. кн. ізяслаўльскім быў ужо сын Давыда Усяславіча — Брачыслаў. Пасля высылкі ў 1129 г. полацкіх князёў у Візантыю, у т.л. Давыда Усяславіча з сынамі, лёс княства некаторы час невядомы. Верагодна, з сяр. 1130-х і да сяр. 1160-х Ізяслаўль у якасці ўдзелу ўваходзіў у Менскае княства — у сяр. 1160-х ізяслаўльскі сталец займаў Усевалад Глебавіч. Усевалад вымушаны быў адмовіцца да Ізяслаўля пад ціскам полацкага кн. Рагвалода-Васіля на карысць Брачыслава Давыдавіча, які вярнуўся з Візантыі. Усевалад атрымаў замест Ізяслаўля Стрэжаў і больш крыніцамі не згадваецца. Астатнія Глебавічы не змірыліся са стратаю Ізяслаўля і зноў захапілі яго паланіўшы Брачыслава і яго брата Валодшу, але хутка пад ціскам Рагвалода-Васіля вымушаныя былі вызваліць іх і вярнуць ім Ізяслаўльскае княства. У 1160-х Ізяслаўскае княства раздрабілася, з яго вылучыўся Лагожскі ўдзел і, магчыма, яшчэ нейкія удзелы. У 1180 г. побач з ізяслаўльскімі князямі, нашчадкамі Брачыслава і Валодшы, згадваецца лагожскі кн. Усяслаў Мікуліч, верагодна, іх сваяк. Да 1186 г., пры невядомых акалічнасцях, нашчадкі Давыда Усяславіча зноў страцілі Ізяслаўль на карысць менскіх Глебавічаў і цяпер ужо назаўсёды — у 1186 г. на лагожскім стальцы згадваецца ўжо Васілька Валадаравіч, магчыма, тымчасова Лагойск быў галоўным горадам ізяслаўльскіх земляў.
Гісторыя Беларусі Пасля таго, як у Полацку пачаў княжыць Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, унук Рагвалода, княства аднавіла сваю незалежнасць. Знаходзячыся на ажыўленым гандлёвым шляху, Полацкае княства скора ператварылася ў адно з вялікіх і моцных, а Полацк стаў буйным палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам. Пачынаючы з Брачыслава Ізяславіча, сына Ізяслава, Полацкае княства пачало праводзіць актыўную знешнюю палітыку. Брачыслаў рабіў паходы ў Прыбалтыку. З Брачыслава пачынаюцца і канфлікты Полацкага княства з Кіеўскай Руссю. Пасля бітвы на Судоме, якая адбылася ў1021 годзе паміж войскам Яраслава Уладзіміравіча і войскам Брачыслава І Ізяславіча, была заключана мірная дамова, якая фактычна стала пацвярджэннем незалежнасці Полацка. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула ў XI — XII ст. пры княжанні тут Усяслава Брачыславіча (1044—1101) і Барыса Усяславіча (1101 — 1128). Аднак у гэты час яно раздрабілася на ўдзелы — Менскі (кан. XI — пач. XII ст.), Віцебскі (пач. XII ст.), Друцкі, Лагожскі (Лагойск, другая пал. XII ст.), утварылася Полацкая епархія.