Top 10 similar words or synonyms for кундскай

свідэрскай    0.831381

кікладскай    0.821190

кудлаеўскай    0.810814

яніславіцкай    0.805416

альмекскай    0.804816

банцараўскай    0.801763

мілаградскай    0.799071

шнуравой    0.790777

зарубінецкай    0.790049

грэнскай    0.787486

Top 30 analogous words or synonyms for кундскай

Article Example
Гісторыя Эстоніі Першыя чалавечыя паселішчы ўзніклі на гэтай тэрыторыі прыкладна за 9500—9600 гадоў да нашай эры ў рамках, так званай, кундскай культуры. Да X—XIII стагоддзяў склалася раннефеадальная структура грамадства, дзе на чале зямель стаялі старэйшыны і правадыры ваенных дружын.
Расецінская культура Паходжанне культуры звязваецца з помнікамі позняга палеаліту Рускай раўніны і разглядаецца ў кантэксце традыцый «усходняга гравету» (стаянкі Гагарына, Хатылёва-2). Мяркуецца, што ў выніку міграцый на мяжы эпох плейстацэну—галацэну насельніцтва культуры стала генетычным продкам мезалітычных кундскай культуры і бутаўскай культуры, помнікі якіх вядомы на тэрыторыі Беларусі. Паводле А. М. Сарокіна, да ліку расецінскіх належаць стаянкі Замошша-2 і Крумплева на р. Заходняя Дзвіна.
Верхнядзвінскі раён Археалагічныя даследаванні сведчаць аб тым, што на тэрыторыі раёна чалавек упершыню пачаў сяліцца ў эпоху мезаліту. Мезалітычнае насельніцтва ў заходняй частцы Падзвіння пакінула помнік кундскай археалагічнай культуры. Найбольш характэрным помнікам гэтай культуры на поўначы Беларусі з'яўляецца паселішча Замошша I, якое знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе правага берага Зах. Дзвіны, на паўночны захад ад вёскі Замошша Боркавіцкага сельсавета.
Старажытная Эстонія Найболей раннія сляды наяўнасці людзей злучаны з кундскай культурай (названа па г. Хунда у Эстоніі). Найболей старым вядомым селішчам з'яўляецца Пуліскае селішча, якое размяшчалася на берагах ракі Пярну, блізу горада Сіндзі на паўднёвым захадзе Эстоніі. Яно датуецца перыядам прыкладна 9500—9600 гадоў да нашай эры. Таксама з кундскай культурай злучана селішча Ламмсмяэ на поўначы Эстоніі, датаванае не познае 8500 г. да н.э.. Касцяныя і каменныя вырабы кудаскай культуры былі таксама выяўлены ў іншых месцах Эстоніі, а таксама ў Латвіі, на поўначы Літвы і на поўдні Фінляндыі. Для вырабу рэжучых прылад выкарыстоўваліся галоўным чынам крамень і кварц. На думку лінгвіста Пола Арыстэ, некалькі слоў з мовы, на якой гаварылі людзі ў перыяд кундсквй культуры, засталіся ў эстонскай мове. Адно з гэтых слоў kula (вёска) сведчыць, па ацэнцы Тарма Кумара, пра наяўнасць паўкачавой формы калектыўнага жыцця.
Кундская культура Кундская культура — мезалітычныя культура VIII—V тысячагоддзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградскай вобласці і паўднёвай Фінляндыі. Развілася на базе свідэрскай культуры і пазней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча Кундскай культуры лічыцца следам старажытнага знаходжання чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундская культура названа ў гонар эстонскага горада Кунда (знаходзіцца каля 110 кіламетраў на ўсход ад Таліна, недалёка ад якога было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламмасмяэ і ў навакольным тарфяніку.
Гісторыя Эстоніі Жыццё людзей на тэрыторыі сучаснай Эстоніі стала магчымым пасля адступлення ледавіка падчас апошняга ледавіковага перыяду. Паводле археалагічных дадзеных найстаражытнейшым з вядомых паселішчаў тут з'яўляецца стаянка старажытных людзей на беразе ракі Пярну ля вёсцы Пулі, што каля горада Сіндзі, якая існавала прыкладна ў 9500—9600 гадах да нашай эры. Гэтыя і пазнейшыя паселішчы паляўнічых і рыбакоў адносяцца да, так званай, кундскай культуры. Яна існавала ажно да эпохі мезаліту (V тысячагоддзе да нашай эры). З V па III тысячагоддзі да н.э. тэрыторыя Эстоніі была заселена народамі нарвенскай культуры і культуры ямачна-грабеньчатай керамікі. У эпоху неаліту (IV—II тысячагоддзі да н.э.) іх змяніла . У другой палове неаліту, пачынаючы прыкладна з 2900 гг. да н.э., на тэрыторыі Эстоніі сталі разводзіць скаціну — кароў, коз, авечак і свіней, да I тысячагоддзя да н.э. жывёлагадоўля стала галоўнай галіной гаспадаркі.
Вілейскі раён Першы чалавек на тэрыторыі Вілейскага раёна з'явіўся ў 9 тысячагоддзі да н.э. Археалагічныя помнікі эпохі мезаліту — стаянкі, дзе знойдзены крэмневыя прылады працы, знаходзяцца каля вёсак Асташкава і Сосенка. Каля вёсак Камена, Кастыкі, Куранец, Нарач, Рабунь і інш, выяўлены помнікі 4-га — 2-га тыс. да н.э. У паўночнай частцы сучаснага раёна жылі плямёны кундскай культуры, якіх у пачатку 4-га тыс. да н.э. змянілі плямёны нарвскай культуры, а ў 3-м тыс. да н.э. — культуры баявых сякер. Каля вёсак Ваўкалатка, Вязынь, Кастыкі, Куранец, Літвінкі, Асташкава, Рабунь і інш. знойдзены паліраваныя сякеры і іншыя прылады працы, якія адносяцца да эпохі бронзы (3—2-е тыс. да н.э. — 7 ст. да н.э.) і якія належаць прадстаўнікам культуры шнуравай керамікі.
Днепра-дзяснінская культура Днепра-дзяснінская культура, "сожская культура" — археалагічная культура эпохі мезаліту ( — ). Першыя звесткі аб помніках днепра-дзвінскай культуры з’явіліся у 1920-я г. паводле даследаванняў М. Я. Рудзінскага і К. М. Палікарповіча ў басейнах рэк Дзясна і Сож. Арэал распаўсюджання помнікаў і характэрныя рысы культуры вылучаны У. П. Ксяндзовым у сярэдзіне 1980-х г., першапачаткова ім выкарыстоўвалася іншая назва — верхнедняпроўская культура. Арэал культуры ўключае больш за 30 помнікаў на верхнім Дняпры, Бярэзіне, Сажы, Прыпяці, Дзясне і ў Падзвінні. На фоне суседніх мезалітычных культур лясной зоны Усходняй Еўропы (бутаўскай, фэнскай, кундскай, кудлаеўскай, яніславіцкай) днепра-дзяснінская вылучаецца шэрагам характэрных рыс крамянёвага інвентару, якія прасочваюцца на працягу ўсяго перыяду яе развіцця. Тэхніка расшчаплення крэменю заснавана на падпрызматычным, пірамідальным, падканічным нуклеусе пры наяўнасці аморфных і сплошчаных форм з-за моцнай спрацаванасці. Нуклеусы адна- і двухпляцовачныя, аднабаковага зняцця, пляцоўкі гарызантальныя альбо злёгку скошаныя. У крамянёвым інвентары праяўляюцца як свідэрскія, так і лінгбійскія рысы. Аблічча дадзенай культуры вызначаюць наканечнікі стрэл. Найбольш распаўсюджаны чаранковыя (тронкавыя) постсвідэрскія, або «хвалібогавіцкія». Асноўная іх асаблівасць — рэзкае вылучэнне чаранка (тронкі) выемкамі па абодвух краях нарыхтоўкі, якія апрацаваны крутой альбо паўкрутой рэтушшу з боку спінкі альбо з брушка і плоскай рэтушшу з брушка. Другі тып постсвідэрскіх наканечнікаў прадстаўляюць івалісныя — лістападобнай формы наканечнікі, насад якіх толькі намячаўся рэтушшу па абодвух краях і апрацоўваўся плоскай рэтушшу з брушка. Менш распаўсюджаны чаранковыя (тронкавыя) сіметрычныя і чаранковыя (тронкавыя) асіметрычныя, а таксама наканечнікі з бакавой выемкай. Кожны тып наканечнікаў сустракаецца на помніках суседніх фінальнапалеалітычных і мезалітычных культур, што тлумачыцца агульнасцю іх паходжання, узаемаўплывам і аднолькавым ладам жыцця першабытных людзей. Пры ўзаемадзеянні насельніцтва 2 культурных традыцый — свідэрскай і лінгбійскай — утварылася новае этнакультурнае адзінства — днепра-дзяснінская культура, чым і тлумачыцца наяўнасць у інвентары яе паселішчаў постсвідэрскіх, сіметрычных і асіметрычных наканечнікаў.
Бутаўская культура У Беларусі першыя помнікі бутаўскай культуры вядомы з 2-й паловы 1920-х г. (К. М. Палікарповіч). Навукова абгрунтаваны ў выніку экспедыцый В. Ф. Капыціна, В. Л. Ліпніцкай, А. У. Коласава. Найбольш значныя матэрыялы бутаўскай культуры атрыманы ў выніку раскопак стаянак Пасожжа — Дзедзя, Крынічная, Рудня-1 (Клімавіцкі раён). Вядомы таксама месцазнаходжанні асобных прылад бутаўскай культуры — Аднаполле, Горкі, Грэнск, Каробчына, Пралетарскі (ур. Папова). Помнікі бутаўскай культуры прымеркаваны да 1-й надпоймавай тэрасы або да яе астанцоў. Культурны пласт залягае ў ілювіяльных адкладах глебы і нявызначаны. На стаянцы Дзедня вывучаны рэшткі паглыбленага ў мацярык жытла плошчай 78 м. У якасці сыравіны на стаянках Дзедня і Каробчына выкарыстоўваўся высакаякасны прывазны крэмень цёмна-шэрага колеру. Асноўным тыпам загатоўкі для прылад з'яўляюцца рэгулярныя пласціны правільнай агранкі, якія атрыманы шляхам адціскання. Для тэхнікі расшчаплення характэрна сістэма кругавога сколвання пласцін з 1 ці 2 ударных пляцовак, падпраўленых папярочнымі сколамі. Вугал сколвання нарыхтовак складае 70—90°. У другаснай апрацоўцы шырока выкарыстоўваліся стромкае, паўстромкае і плоскае рэтушаванне нарыхтоўкі, тэхніка разцовага сколу, абіўка. Прыладам уласціва пэўная стандартызацыя форм. Выразную серыю ўтвараюць разцы, якія ў большасці прадстаўлены вырабамі на вугле зламанай пласціны. Комплекс знаходак дапаўняецца шматлікімі ўкладышавымі вырабамі, мікрапласцінкамі з прытупленымі краем і канцом, тронкавымі наканечнікамі стрэл з плоскім падчэсваннем чаранка, асобныя з якіх падобны да наканечнікаў тыпу Пулі, скрабкамі, вырабамі з выемкай, вастрыямі, праколкамі і свердламі, сякучымі прыладамі. З'яўленне стаянак бутаўскай культуры ў Пасожжы можа тлумачыцца сезоннымі міграцыямі паляўнічых з Волга-Окскага міжрэчча, якія першапачаткова ішлі сюды са сваёй сыравінай, а ў далейшым пачалі выкарыстоўваць мясцовы крэмень (Крынічная, Рудня-1). Тапаграфія стаянак, размешчаных каля радовішчаў сыравіны, вызначае некаторыя асаблівасці апрацоўкі крэменю ў насельніцтва бутаўскай культуры басейна р. Сож: помнікі характарызуюцца нізкімі індэксамі пласціністасці крамянёвага інвентару; для нуклеусаў выкарыстоўваліся жаўлакі авальна-сплошчанай формы; адцісканне пласцін адбывалася пераважна з аднаго боку канкрэцыі; контрфронт большасці ядрышчаў (каля 80 %) заставаўся неаформленым. Па аналогіі з помнікамі бутаўскай культуры час асваення яе насельніцтвам тэрыторыі Пасожжа трэба адносіць да сярэдзіны VIII-га — пачатку VII-га тыс. да н.э. Помнікі бутаўскай культуры маюць падабенства з матэрыяламі кундскай культуры, стаянак паўночнай і паўночна-ўсходняй Еўропы. Большасць даследчыкаў генезіс бутаўскай культуры звязвае са свідэрскай культурай (Л. У. Кальцоў, М. Г. Жылін, Л. Л. Залізняк). А. М. Сарокін разглядае паходжанне бутаўскай культуры як вынік далейшага развіцця традыцый крэменеапрацоўкі насельніцтва мясцовай рэсецінскай культуры. Мяркуецца, што насельніцтва бутаўскай культуры прымала ўдзел у фарміраванні верхневолжской культуры ранняга неаліту.