Top 10 similar words or synonyms for камамі

западзінамі    0.929702

азёрнымі    0.928751

лёсападобнымі    0.924492

лагчынамі    0.924045

суглінкамі    0.920444

парослымі    0.917588

катлавінамі    0.913129

узгорыста    0.912541

перакрытымі    0.911404

ўзгорыста    0.909439

Top 30 analogous words or synonyms for камамі

Article Example
Чысцік (заказнік) Размешчаны на балотным масіве пераходнага тыпу Жукоўскае. Узгорыста-хвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з камамі і забалочанымі азёрнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя, глыбіня торфу да 5 м, у сярэднім 1,94 м.
Аршанска-Магілёўская раўніна Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам на поўдзень. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пясчаныя (зандравыя) раўніны і надпойменныя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазійныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.
Верхневілейскі заказнік Ландшафт вытворнай пласкахвалістай водна-ледавіковай раўніны з азёрамі, камамі, астанцамі марэны. Вытокі р. Вілія забалочаныя, у даліне вылучаюцца плоская пойма і першая надпоймавая тэраса. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-глеяватыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя.
Полацкі раён Раён размешчаны ў Полацкай нізіне. Паверхня раёна пераважна плоская, ускладняецца марэннымі ўзгоркамі, рачнымі далінамі, камамі, азёрнымі катлавінамі, радзей озамі. 70% тэрыторыі на вышыні ніжэй за 150 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 180 м (за 2 км на поўдзень ад Ветрына), найбольш нізкі пункт 105 м (урэз Заходняй Дзвіны на захад). Глыбіня расчлянення рэльефу на ўзгорыста-азёрных участках да 20 м/км².
Нешчардаўскае ўзвышша Сучасны рэльеф Нешчардаўскага ўзвышша сярэднеўзгорысты і ўзогрыста-западзінны. Ускланяецца камамі і азёрнымі катлавінамі, марэннымі ўзгоркамі. Ваганні адносных вышынь 10—25 метраў. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, месцамі супясчаныя і сугліністыя, па лагчынах сцёку забалочаныя дзярновыя, дзярнова-падзолістыя і дзярнова-карбанатныя. У катлавінах тарфяна-балотныя глебы.
Валмянскі біялагічны заказнік Рэльеф хвалісты, на асобных участках плоскі і ўзгорысты, часткова — з камамі вышынёй 5—10 м. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя. Пад лясамі (пераважна хваёвымі і яловымі) 94 % тэрыторыі. У флоры 450 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у Чырвонай кнізе; гарлянка пірамідальная, варанец звычайны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, лілея кучаравая і інш. У фаўне 11 відаў рыб, 7 — амфібій, 7 — рэптылій, 83 — птушак, 18 — млекакормячых. У Чырвонай кнізе: ручаёвая стронга, каршачок, сычы касманогі і вераб'іны, аляпка і інш. На тэрыторыі заказніка аднаўленчы ўчастак паляўнічых відаў: дзіка, казулі, ліса, бабра, зайцоў і інш.
Нарачанскі нацыянальны парк На тэрыторыі парку больш за 30 азёр агульнай плошчай больш за 170 км². Рэльеф з дробна- і сярэднеўзгорыстых марэнных узвышшаў з катлавінамі, буйна- і сярэднеўзгорыста-градавых марэнных узвышшаў з камамі, спадзістахвалістых водна-ледавіковых раўнін з азёрамі, дзюнамі, камамі, катлавінамі, участкамі нізінных балот. Расліннасць падзоны дубова-цемнахвойных лясоў. Пераважаюць хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы. У фауне 243 віды пазваночных: 10 амфібій, 5 паўзуноў, 179 гняздуючых птушак, 49 млекакормячых; барсук, бусел чорны, гагара чорнаваллёвая, журавель шэры, пугач, скапа і інш. занесены ў Чырвоную кнігу. У іхтыяфауне 32 віды, у т.л. рэдкія і каштоўныя — стронга ручаёвая, галавень, рапушка, язь і інш. Азёры парку зарыбляюцца прамыслова-каштоўнымі відамі: вугром еўрапейскім, карпам, сазанам, сігам, судаком. У флоры каля 900 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. бяроза карлікавая, кураслел лясны, марошка, меч-трава звычайная, торбачнік альпійскі, цюльпан лясны, чарнакорань голы і інш. занесены ў Чырвоную кнігу. Водарасці батрахасперум ружанцападобны, кладофара эгаграліпьная, насток слівападобны, занесеныя ў Чырвоную кнігу, трапляюцца толькі ў возеры Нарач і яго басейне. У леса-балотным масіве Чарэмшыца выяўлены комплексы рэліктавых імхоў з гімнакалеі уздутай і інш.
Браслаўская група азёр Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн м³. Самыя вялікія: Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Воласа Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад возера Струста і на поўдзень ад возера Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца рака Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.
Ваўкавыскае ўзвышша У антралагенавай тоўшчы Ваўкавыскага ўзвышша найбольш развітыя ледавіковыя адклады ранняга і сярэднята плейстацэну. Канчаткова аформілася ў час пасля максімальната стадыялу дняпроўскага зледзянення. Складэена з пясчана-жвіровага матэрыялу, валунных суглінкаў і супескаў з удзелам адорвеняў даантрапагенавых адкладаў (пераважна мелу). Канцовамарэнны градава-ўзгорысты, уваліста-ўзгорысты і ўзгорысты рэльеф утварае шэраг дугападобных напорных град каля г. п. Поразава, г. п. Краснасельскі, в. Пескі. Грады пабудаваны з мноства скіб-адорвеняў мелавых і палеагенавых парод, якія чаргуюцца з марэннымі і водна-ледавіковымі пародамі антрапагену. Пашыраны таксама марэнныя платопадобныя і водна-ледавіковыя раўніны з паасобнымі камамі і озамі, уздоўж далін — вузкія палоскі забалочаных зандравых і азёрна-ледавіковых нізін. На поўдні трапляюцца скразныя даліны. Рачныя даліны ўрэзаны на 20—50 м (часам да 70 м).
Пастаўскі раён У тэктанічных адносінах раён адносіцца да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту: паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў ад 70 да 150 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія — да 70 м, ардовіцкія — да 120—140 м, верхнепратэразойскія (вендскія) — да 200—250 м адкладанняў. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 350—500 м ніжэй узроўню мора. У рэльефе сучаснай паверхні выдзяляецца некалькі ўчасткаў узгорыста-градавай марэннай раўніны (вёскі Валкі, Лучай, Палессе). Па лініі вёсак Вярэнькі, Кaмaі, Саранчаны, г. п. Лынтупы выдзяляецца буйна- і сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з класічнымі камамі, озамі і азёрнымі катлавінамі. Наяўнасць трох кампанентаў Свянцянскіх град — Лынтупска-Камайскага, Мядзельска-Падсвільскага і Варапаеўскага — складае дугу канцова-марэнных і озава-камавых утварэнняў. У межах Свянцянскіх град, асабліва паблізу Паставаў і далей на ўсход, маецца шмат ледавіковых лагчын з чарадой азёр, у тым ліку Глодава, Доўжа. Шырыня такіх месцаў з дастаткова буйнымі бартамі не перавышае 1 км, даўжыня — да 20—30 км, глыбіня 10—15 м. На схілах Свянцянскіх град маюцца канавы даўжынёй да 0,2—0,3 км, а на асобных участках рачных далін адзначаны апоўзні, як, напрыклад, у даліне ракі Камайка.