Top 10 similar words or synonyms for гадэна

сюзі    0.815327

чарныш    0.806299

каўфмана    0.802921

шора    0.800021

крыжаноўскага    0.796674

барунскай    0.796358

лінкевіч    0.795773

копцяў    0.786636

геліке    0.785201

саўчыц    0.784776

Top 30 analogous words or synonyms for гадэна

Article Example
Французская геадэзічная экспедыцыя па выяўленні формы Зямлі Першая экспедыцыя, пад кіраўніцтвам акадэміка Луі Гадэна, 16 мая 1735 года пакінула Ла-Рашэль і скіравалася ў іспанскія ўладанні ў Перу, дакладней — да Кіта (цяпер сталіца Эквадора). Другая экспедыцыя, пад кіраўніцтва самога Маперцюі, 2 мая 1736 года пакінула Дзюнкерк і скіравалася ў шведскую Лапландыю.
Французская геадэзічная экспедыцыя па выяўленні формы Зямлі Вынікі навуковай экспедыцыі на экватар выйшлі далёка за межы пастаўленых задач. Адказ на пытанне пра форму Зямлі, якога чакалі ад перуанскай экспедыцыі 1735 года, быў атрыманы па вяртанні Маперцюі з Лапландыі ў 1737 годзе. Такім чынам, Бугер і Кандамін толькі пацвердзілі ўжо вядомае. Праведзеныя імі разлікі былі выкарыстаны пазней, з іх дапамогай падчас Французскай рэвалюцыі была ўстаноўлена даўжыня метра. Экватарыяльная экспедыцыя прынесла шмат рознабаковай інфармацыя, якая ўзбагаціла астраномію, картаграфію, этнаграфію і іншыя навукі. Кандамін склаў першую параўнальна дакладную карту Амазонкі, упершыню апісаў спосабы вытворчасці каўчукавых вырабаў, невядомых у Еўропе. Яркая індывідуальнасць Кандаміна, яго ўменне паводзіць сябе з людзьмі, а таксама даўгалецце (памёр у 1774 годзе ва ўзросце 73 гадоў) застаюцца і цяпер сімвалам удалага навукоўца. Кандамін быў выбраны ганаровым членам Балонскай, Берлінскай, Лонданскай і Пецярбургскай акадэмій, яго імя асацыіруецца з фантазіяй і авантурай, засланіла Бугера, не кажучы пра забытага Гадэна.
Французская геадэзічная экспедыцыя па выяўленні формы Зямлі Жыццё ўносіла папраўкі, часам трагічнага характару. У канцы 1737 года памочнік географа Купле памёр ад жоўтай ліхаманкі. Кандамін, які цаніў уласныя выгоды не менш за пунктуальнасць у навуцы, зблізіўся з пэўнымі знатнымі крэоламі і заняўся перапраўкай драгацэннасцей, на чым нажыў не малое багацце, але гэта ўрэшце прычынілася шэрагу судовых разбіральніцтваў. Гадэн-малодшы, пляменнік Луі Гадэна, тэхнічны памочнік экспедыцыі, закахаўся ў маладую крэолку, ажаніўся з ёю і кінуў каманду. Хірург экспедыцыі Сіньерг таксама праславіўся прыгодамі. Закаханы ў мясцовую куртызанку, ён стаў ахвярай помсты яе раўнівага іспанскага сябра, быў забіты ў Куэнка летам 1739 года. Жазеф Жусьё, чалавек непастаяннага характару, пакінуў экспедыцыю і самастойна заняўся вывучэннем асаблівасцей мясцовай прыроды. Жусьё сабраў унікальную дакументацыю па батаніцы, заалогіі і нават этнаграфіі. Да ўсяго праблемы ў зносінах са Старым Светам, звязаныя з пачаткам у 1739 годзе англа-іспанскай вайны, значна абвастрыліся, калі ў сакавіку 1744 года Францыя ўцягнулася ў вайну за аўстрыйскую спадчыну.
Французская геадэзічная экспедыцыя па выяўленні формы Зямлі Такім чынам, Бугер прыбыў у Парыж на пяць месяцаў раней за Кандаміна. У Гаазе Кандамін з французскіх газет даведаўся, што на штогадовым сходзе Каралеўскай акадэміі навук Бугер выступіў з дакладам пра экспедыцыю ў Перу, увесь Парыж толькі пра яго і гаворыць, Бугер быў героем дня. Кандамін палічыў сябе несправядліва абойдзеным і абрушыў на калегу ўвесь свой гнеў. Але ў лістах, якія Кандамін атрымліваў з Францыі (у т.л. ад Вальтэра) не было і намёку на здраду Бугера, наадварот, у іх сітуацыя давалася ў светлых колерах — Бугер дыпламатычна не ўспамінаў Гадэна, а ў адрас Кандаміна сыпаў пахвалы. Аднак Кандамін заставаўся непахісным і заўсёды шукаў прычыны для сваркі з Бугерам. Нягледзячы на трыўмфальны прыём аказаны Кандаміну па вяртанні ў Парыж, ён з Бугерам заставаўся ворагам і палемізаваў да самай смерці апошняга ў 1758 годзе.
Французская геадэзічная экспедыцыя па выяўленні формы Зямлі Тым часам навуковая праца падышла да фінальнай стадыі. Засталося дакладна ацаніць шырату двух канцоў вымеранага ўчастка дугі. Для гэтага выбіралі зорку і вылічвалі вугал яе нахілу да зеніту пры ўмове, што вяршыня вугла змяшчалася пачаргова ў кожным з двух канцоў даследаванага ўчастка. Аднак, ад моманту расколу экспедыцыі ў 1740 годзе, каманды Гадэна фактычна не існавала — Гадэн працаваў самастойна і адмаўляўся паведамляць свае вынікі. Бугер і Кандамін праводзілі незалежныя назіранні і сутыкаліся з аналагічнымі цяжкасцямі — з-за лагістычных праблем і прыродных умоў выходзілі са строю інструменты, іх перыядычна даводзілася карэктаваць і правяраць слушнасць паказанняў. Астраномы таго часу добра вылічалі схіленне зорак, ім была вядома прэцэсія (звязаная с павольным паваротам у прасторы зямной восі), але шэраг з'яў заставаліся яшчэ невядомымі — нутацыю (невялікія ваганні зямной восі, якія тыражаюцца на прэцэсійны рух) выявілі толькі ў 1748 годзе. Таму вынікі атрыманыя двума навукоўцамі за год назіранняў значна адрозніваліся. Кандамін прапанаваў калегу прыняць сярэдняе значэнне, замест правядзення даследаванняў і цяжкіх прац зноў. Бугер абурыўся і абвінаваціў Кандаміна ў падробцы. Гэтых два чалавека былі вельмі розныя, у т.л. характарам і тэмпераментам. Кандамін, географ па адукацыі, цікаўны авантурыст і фантазёр, а Бугер, уніклівы да маніякальнасці матэматык, для якога дакладнасць была перад усім. Такім чынам, не дамовіўшыся пра адзін метад, Бугер і Кандамін пасварыліся і разышліся назаўсёды.