Top 10 similar words or synonyms for банацка

NotFoundError    0.789

Top 30 analogous words or synonyms for банацка

Article Example
Банацка-балгарская мова Асноваю банацка-балгарскіх дыялектаў стаў паўлікянскі дыялект рупскай дыялектнай групы, які дагэтуль мае ўжытак у цэнтральнай і паўночнай Балгарыі. Іншыя варыянты кялсіфікацыі разглядаюць банацка-балгарскія дыялекты як вынік змяшэння паўднёва-ўсходняга і паўночна-заходняга балгарскіх дыялектаў ва ўмовах «астраўной» сітуацыі і ва ўмовах новага іншамоўнага атачэння.
Банацка-балгарская мова У 1740-х гадах у мястэчку Дудэшці-Векі была заснавана першая школа, дзе адбывалася вывучэнне банацка-балгарскай мовы, пры гэтым у адукацыі выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт. Ужо ў гэтыя часы лацінскі алфавіт выкарыстоўвалі таксама некаторыя святары, але яго асаблівасцю заставалася забарона на яго выкарыстанне. У ХІХ ст. групамі мясцовай інтэлігенцыі пачынае ажыццяўляцца праца па ўдасканаленні ранейшых кніг на мове і напісанні новых прац. У гэтым жа стагоддзі банацка-балгарскія школы сталі выкарыстоўваць новую пісьмовую мову — г.зв. "ілірыйска-славянскую", якая прасоўвалася ў рэчышчы панславянскага руху ілірызму. У працэсе выкарыстання гэта пісьмовай мовы банацка-балгарская мова ўвабрала ў сябе пэўную колькасць харвацкіх і славенскіх запазычванняў.
Банацка-балгарская мова Дыялекты, што палеглі ў аснову літаратурнай банацка-балгарскай мовы, маюць стандартызаваную пісьмовасць і параўнальна старую літаратурную традыцыю.
Банацка-балгарская мова Пры адукацыі таксама выкарыстоўваліся сербская або румынская мовы, але ў рэлігійнай дзейнасці працягваецца ўжыванне банацка-балгарскай мовы.
Банацка-балгарская мова Дыялекты, на якіх заснаваная банацка-балгарская літаратурная мова, выкарыстоўваюць банацкія балгары — мясцовая этнаграфічная група балгараў. З'яўленне продкаў банацкіх балгараў звязваецца з перасяленнем балгараў з поўначы Балгарыі некалькі стагоддзяў таму на тэрыторыі тагачаснай Валахіі — княства на тэрыторыі паўднёвай Румыніі.
Банацка-балгарская мова Першай літаратурна-пісьмовай і рэлігійнай мовай банацкіх балгараў-каталікоў стала г.зв. "ілірская" пісьмовая мова на аснове штакаўскага дыялекту з ужыткам басанчыцы — спецыфічнай баснійскай азбукі на аснове кірыліцы — і італьянскай лацініцы. Гэты варыянт пісьмовай мовы меў ужытак да 1860 года.
Банацка-балгарская мова Першая траціна ХХ ст. характарызуецца перапынкам у развіцці мовы, выкліканым рэзка ўзмоцненай мадзьярызацыяй і падзелам Банату між Румыніяй і Югаславіяй у 1919 годзе. З 1930 года працэс развіцця мовы адноўлены, але ён быў зноў спынены Другой сусветнай вайной: літаратурная мова практычна згасла, знаходзячы выкарыстанне олькі ў канфесійных мэтах. На цяперашні момант назіраецца адраджэнне гэтай мікрамовы.
Банацка-балгарская мова Банацка-балга́рская мова (саманазва: "Palćena balgarsćija jázić", "Banátsća balgarsćija jázić"; ) — стандартызаваная форма аднаго з знешніх дыялектаў балгарскай мовы, распаўсюджанага ў гістарычным рэгіёне Банат, што на паўночным усходзе Сербіі і захадзе Румыніі. Моваю карыстаюцца банацкія балгары — адна з этнаграфічных груп балгараў. Афіцыйныя падлікі даюць колькасць носьбітаў мовы прыкладна ў 8 000 чалавек, з якіх 1 658 пражывае ў Сербіі, каля 6 500 — у Румыніі; іншыя ацэнкі даюць колькасць носьбітаў прыкладна да 15 тыс. чал.
Банацка-балгарская мова Банацкія балгары, у адрозненне ад балгараў Балгарыі, прытрымліваюцца каталіцкага веравызнання.
Банацка-балгарская мова У 1851 годзе пад аўтарствам Імер Берэца выходзіць Катэхізіс на мове, пазней Андраш Клабучар складае на мове кнігу малітваў і гімнаў. У 1866 годзе Ёжэф Рыл разам членамі Універсітэцкага таварыства ў Вінгу праводзіць працу па стандартызацыі мовы і выдае яе правапіс ("Balgarsku právupisanj"), які пазней выкарыстоўваўся для распрацоўкі мясцовых навучальных матэрыялаў. Пішуцца свецкія вершы, у прыватнасці, Янашам Узунам. Пазнейшыя працы таксама абапіраюцца на рэлігійную галіну — выдаюцца пераклад Евангелля, складаецца каляндар (Леапольд Кослікаў), малітоўнік (Франк Глас, Людовік Фішэр). Гэтыя працы набылі пэўную папулярнасць у банацка-балгарскай літаратуры.