Top 10 similar words or synonyms for англасаксонскім

NotFoundError    0.789

Top 30 analogous words or synonyms for англасаксонскім

Article Example
Сарумскі абрад У 1078 годзе кароль Вільгельм Заваёўнік прызначыў святога Осмунда, нармандскага арыстакрата, на катэдру горада Солсберы, які па-лацінску зваўся «Sarum». У якасці біскупа Солсберы Осмунд ініцыяваў шэраг зменаў у захаваным кельта-англасаксонскім абрадзе і перапрацаваў мясцовую адаптацыю рымскага абраду, паяднаўшы родную яму нармандскую традыцыю з англасаксонскай.
Эдгар Этэлінг Эдгар Этлінг (; каля 1051 Венгрыя — каля 1125) — унук Эдмунда Жалезнабокага, апошні прадстаўнік Уэсекскай каралеўскай дынастыі, абвешчаны (але не каранаваны) каралём Англіі ў перыяд нармандскага заваявання 1066 г. Пазней ён актыўна ўдзельнічаў у англасаксонскім супраціўленні Вільгельму Заваёўніку, але быў вымушаны скарыцца і пакінуць прэтэнзіі на англійскі прастол.
Сатан-Ху У 2002 г. у Сатан-Ху быў адкрыты турыстычны цэнтр. На цырымоніі адкрыцця нобелеўскі лаўрэат Шэймас Хіні зачытаў урывак з выкананага ім перакладу «Беавульфа». Выбар англасаксонскай паэмы невыпадковы, як невыпадкова і тое, што шлем з Сатан-Ху часта выкарыстоўваюць для ілюстрацыі выданняў паэмы. Бо магільнік пад Вудбрыджам дазваляе нам зазірнуць у невядомы патуль свет англаў і саксаў VI—VII стагоддзяў — той самы свет, які знайшоў адлюстраванне ў англасаксонскім эпасе.
Аўгусцін Кентэрберыйскі Іншай магчымай прычынай была ўзрастаючая ўлада каралеўства Кент і яго караля. Пасля смерці караля Уэсекса Кеўліна ў 592 годзе Этэльберт стаў брэтвальдам — вярхоўным англасаксонскім кіраўніком. Беда піша, што Этэльберт панаваў над землямі на поўдзень ад ракі Хамбер, на мяжы з франкамі. Абедзве дзяржавы паспяхова гандлявалі адна з адной, і розніца ў мове, мяркуючы па ўсім, была нязначная — для перакладу пропаведзяў саксам місіянеры наймалі франкаў. Нарэшце, Кент быў блізкі да хрысціянскіх абласцей франкаў на кантыненце. Існуе некалькі сведчанняў, уключаючы і лісты Папы Рыгора франкскім каралям, што некаторыя з франкаў гандлявалі з каралеўствамі ў паўднёвай Брытаніі. Пра культурны ўплыў франкаў сведчаць і некаторыя археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Англіі.
Дынастыя Інглінгаў Інглінгі — дынастыя скандынаўскіх конунгаў, да якой належалі першыя гістарычныя кіраўнікі Швецыі і Нарвегіі. У «Сазе пра Інглінгаў» Сноры Стурлусан апавядае пра іх як пра нашчадкаў вана Фрэйра і прыводзіць падрабязныя радаводы. Згадваюцца яны і ў найстаражытным англасаксонскім эпасе, «Беавульфе». Сталіцай 1-й дынастыі паўлегендарных шведскіх Інглінгаў з'яўлялася Старая Упсала. У гістарычны час конунгі з дому Інглінгаў кіравалі ў Швецыі (першая палова IX стагоддзі — 1060 год) і Нарвегіі (першая палова IX стагоддзі — 1319 год). «Сагі пра ісландцаў» распавядаюць пра шэраг прадстаўнікоў дынастыі, якія абгрунтаваліся ў Ісландыі і сталі часткай мясцовай арыстакратыі («людзі з Ласосевай Даліны» і інш.).
Эльфгар У 1057 годзе, пасля смерці свайго бацькі, Эльфгар стаў эрлам Мерсіі. Усе астатнія правінцыі англасаксонскага каралеўства тым часам патрапілі пад уладу дому Годвіна. Нягледзячы на свае вялікія ўладанні ў паўночна-заходняй Англіі, Эльфгару пагражала поўная ізаляцыя. Гэта спрыяла ўмацаванню яго саюза з Уэльсам. Мерсійска-валійскае збліжэнне ў 1058 годзе прывяло да мецяжу супраць цэнтральнай улады, калі Эльфгар ізноў быў зрушаны каралём Эдуардам. Па запрашэнні Эльфгара англійскія берагі атакаваў нарвежскі флот. Сілавы ціск дапамог Эльфгару аднавіць сваю ўладу ў Мерсіі, аднак ад удзелу ў агульнадзяржаўнай палітыцы ён быў адхілены. Кіраванне англасаксонскім каралеўствам цалкам сканцэнтравалася ў руках дому Годвіна.
Тэадорых I (кароль Аўстразіі) У часы кіравання Тэадорыха на яго дзяржаву напаў народ паўночных мараплаўцаў данаў. Іх кароль Хахілайх праплыў са сваімі воінамі ўверх па Рэйне і разарыў акругу хатуарыяў. Сын Тэадорыха Тэадэберт выйшаў з войскам насустрач прышэльцам і пасля паспяховай бітвы адабраў у іх захопленую здабычу і палонных. Хахілайх паў у бітве. Гэты Хахілайх, пра якога распавядае Грыгорый Турскі, несумнеўна тоесны каралю гаўтаў Хігелаку, які згадваецца ў англасаксонскім эпасе пра Беавульфа. Там распавядаецца пра гібель Хігелака, які напаў са сваёй дружынай на франкаў і пацярпеў ад іх паражэнне. Разам з Хігелакам у баі загінуў і яго сын Хердрэд. Нажаль, у «Беавульфе» няма падрабязнасцей пра франкаў, Тэадорыха і яго сына Тэадэберта, які перамог данаў.
Культура Сярэдневякоўя Важнай састаўной часткай сярэдневяковай культуры з'яўляўся эпас — вусныя народныя апавяданні аб падзеях мінуўшчыны, аснову якіх складалі гістарычныя паданні і міфы. У еўрапейскім эпасе ранняга Сярэднявечча пераважалі эпічныя творы народаў, якія з пункту гледжання рымлян былі варварскімі. Менавіта праз эпас гэтыя народы ўнеслі свой важкі ўклад у культурную традыцыю Сярэднявечча. Паданні адлюстроўвалі светаўспрыманне, ідэалы, духоўныя і маральныя каштоўнасці народаў у працэсе іх пераходу ад варварства да цывілізацыі. У эпічных творах распавядалася аб войнах паміж плямёнамі і дзяржавамі, дзеяннях герояў, іх незвычайнай сіле, барацьбе з пачварамі, якія звычайна ўвасаблялі варожыя чалавеку сілы прыроды і г. д. Гістарычная канва ў гэтых творах ідэалізавалася, рэальны гістарычны вопыт перапрацоўваўся з выкарыстаннем фантастыкі і мастацкай выдумкі. Сярэдневяковы эпас як жанр фальклору склаўся ў Заходняй Еўропе ўжо ў III—VIII ст., але большасць яго твораў была запісана ў канцы ранняга і ў высокім Сярэднявеччы. Эпас кельтаў Брытаніі (пераважна Уэльса) уключае апавяданні аб каралі Артуры і яго барацьбе з англасаксонскім нашэсцем. Пазней гэты эпічны цыкл паслужыў важнай крыніцай для рыцарскіх раманаў. У найбольш старажытным эпасе ірландцаў распавядалася аб барацьбе паміж плямёнамі, кульмінацыяй якой стала вайна з-за выкрадання боскага рудога бугая. Пакрыўджанае племя ўладаў падверглася магічнай хваробе слабасці, за выключэннем героя Кухуліна. І ён адзін вёў барацьбу з ворагамі, пакуль хвароба не адступіла ад яго народа. У адрозненне ад многіх эпічных герояў іншых народаў вобраз ірландскага Кухуліна вельмі фантастычны — гэта маленькі чорны чалавек з сямю пальцамі на кожнай руцэ, з сямю зрэнкамі, але ў баі ён ператвараецца ў сапраўднага асілка.