Top 10 similar words or synonyms for адыджэ

трэнціна    0.961435

трэнта    0.911566

умбрыя    0.904181

альта    0.897013

лігурыя    0.890881

венета    0.889147

апулія    0.877205

абруца    0.876829

марке    0.872839

ламбардыя    0.869763

Top 30 analogous words or synonyms for адыджэ

Article Example
Адыджэ Адыджэ (, , ) — рака ў Паўночнай Італіі працягласцю 410 км пры плошчы басейна 14,7 тыс. км².
Адыджэ Працякае ў Альпах, а ў ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне, упадае ў Адрыятычнае мора, утвараючы агульную дэльту з ракой По. Пры сярэднім расходзе вады 266 м³/сек суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Адыджэ На Адыджэ размешчаны ГЭС і горад Верона. У Вероне на беразе Адыджэ знаходзіцца замак Кастэльвекіё, мост Скалігераў і Понтэ П'етра.
Трэнціна — Альта-Адыджэ Рэгіён Трэнціна-Альта Адзіджэ служыў мастом паміж Італіяй і астатняй Еўропай. У Рымскую імперыю ён увайшоў паводле каншахту падчас імператара Аўгуста. Перавал Вале дел'Адзіджэ быў адным з першых захопленым падчас варварскіх нашэсцяў таму што ён служыў ключом для пранікнення ў Італію. На гэты час у рэгіёне жыло змешанае насельніцтва, якое складалася з рымскіх грамадзян, якія гукалі палацінску і мясцовае насельніцтва, якое гукала на мове ладіно (частка размаўляе на ёй і сёння). Ужо ў гэты час, Лацінская мова крыху змянілася, наблізіўшыся да італьянскай.
Трэнціна — Альта-Адыджэ Вобласць не мае лінгвістычнага альбо культурнага адзінства. Больш за 66 % жыхароў правінцыі Бальцана, якая да Першай Сусветнай вайны ўваходзіла ў аўстрыйскі Ціроль размаўляюць на нямецкай мове. Насельніцтва, якое размаўляе па-італьянску, — гэта перасяленцы. Трэцяя группа (4.2 %) складаецца з грамадзян, якія размаўляюць на мове ладына. Яны пражываюць у горных вобласцях Валь-Гардэна, Валь-ды-Фаса, Валь-Бадыа і ў наваколлі Ортэс–Чеведале. У Альта-Адыджэ нямецкая мова мае роўныя правы з італьянскай і выкладаецца ў школах і выкарыстоўваецца ў справаводстве. У Трэнціна размаўляюць па-італьянску. Шчыльнасць насельніцтва ў Трэнціна-Альта-Адыджэ найменьшая ва ўсёй краіне, з-за горнай мясцовасці. Толькі ў катлавінах Трэнта, Бальцана, Мерана і Раверэта шчыльнасць складае каля 500 жыхароў на км². у некаторых горных далінах, шчыльнасць не дасягае 10-15 жыхароў на км². Як і ва ўсіх рэгіёнах, насельніцтва імкнецца пераехаць з горных раёнаў у цэнтры далінаў. Найбольшую інтэнсіўнасць гэты працэс мае ў Трэнта. Каля 38 % насельніцтва жыве ў камунах, з насельніцтвам меньш 3.000 жыхароў.
Трэнціна — Альта-Адыджэ Адным з самых значных багаццяў рэгіёна з'яўляюцца гідраэлектрастанцыі. Электрычнасць Трэнціна-Альта-Адыджэ па вырабу электрычнасці займае другое месца пасля Ламбардыі. Па вырабу алюмінія значнымі прадпрыемствамі з'яўляюцца прадпрыемствы ў Бальцана і Моры. Іншымі прамысловымі цэнтрамі з'яўляюцца Раверэта і Раверана. Значнае месца займае рамесныя прадпрыемствы па вырабу мэблі. У Трэнта знаходзіцца цэнтр па навуковаму даследаванню дрэваапрацоўчай прамысловасці. Развітай з'яўляецца харчовая прамысловасць па вырабу сыру, садавіных кансерваў і віна. Развіты будаўнічая прамысловасць і здабыча мармуру і парфіру.
Трэнціна — Альта-Адыджэ У сярэдневечча, рэгіён знаходзіўся пад пратэкцыяй Свяшчэннай Рымскай імперыі і адміністрацыяй рэгіёна ведалі два біскупствы — Брэссанон і Трэнта. Біскупства Трэнта падпарадкоўвалася ўплыву падано-венето (Італіяй), а біскупства Брэссанон, было падначаленым уплыву Кастэлло ді Ціроло, якое знаходзілася ў Мерано. У канцы XIV стагоддзя, Ціроло перайшоў пад кіраванне фаміліі Габсбургаў і трапіў пад германізацыю. З 1545 па 1563 у Трэнта Папа склікаў Сабор Касцёла, прысвечаны рэформе Каталіцкага Касцёла. У 1805 Ціроль трапіў пад Напалеона. Ён надаў кіраваць Ціролем Андрэасу Хоферу(1809). Апасля заканчэння напалеонаўскай эпохі, рэгіён трапіў пад аўстрыйскае панаванне да канца 1918. Падчас І Сусветнай вайны, італьянцы ў Трэнціна мелі антыаўстрыйскі рух. Герой гэтага руху, Чэзарэ Батысці, як і іншыя італьянцы быў заклічнікам у аўстрыйскай арміі, быў асуджаны і пакараны смерцю.
Трэнціна — Альта-Адыджэ Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца горным рэгіёнам на 100 %. На поўначы знаходзіцца горны ланцуг Усходнія Альпы (Альпы Атэзіне), на поўдні — Альпы Рэтыке. На ўсходзе — Даламітавыя Альпы (Даламіты). Тры горных перавалы дазваляюць камунікацыю з Аўстрыяй. Гэта перавалы Паса-Рэзія (1508 м.), Паса-дэль-Брэнера (1375 м.) і Паса-ды-Даб'яка (1170 м.). З Ламбардыяй перавалы Паса-дэла-Стэльвіё (2750 м.) і Паса-дэль-Танале (1883 м.). Для камунікацый з Венета перавалы Паса-Пардоі (2239 м.) і Паса-ды-Роле (1970 м.). Рэгіён мае найбольшую колькасць лясоў усёй Італіі. Найбольш галоўнымі далінамі з'яўляюцца Вале-д'Адыджэ і даліна Ісарка, якія перакрыжоўваюць вобласць з поўначы на поўдзень і скончваюцца ў Паса-дэль-Брэнера, на найбольш значным шляху паміж Італіяй і Еўропай. У вобласць уваходзіць горны басейн ракі Адыджэ ад вытока амаль да канца. Рака Адыджэ — галоўны гандлёвы шлях паміж Італіяй і Германіяй, і яе даліна абмежавана высокімі пікамі гор, але ў некаторых месцах яна пераўтвараецца ў шырокія катлавіны, дзе знаходзяцца Раверэта Трэнта, Бальцана, Мерана і толькі ў адным месцы яна звужаецца, ствараючы расколіну Стратэ-ды-Салорна. На поўнач ад яе знаходзіцца Альта-Адыджэ, а на поўдзень — Трэнціна.
Трэнціна — Альта-Адыджэ Адметнай рысай Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца прысутнасць у архітэктуры стыля готыкі, які нетыповы для астатняй Італіі.
Трэнціна — Альта-Адыджэ Трэнціна-Альта-Адыджэ — (, ) — вобласць на поўначы Італіі. Сталіцай вобласці з'яўляецца горад Трэнта. Трэнціна-Альта-Адыджэ мяжуе на захадзе з Ламбардыяй і Швейцарыяй, на поўначы з Аўстрыяй, на ўсходзе і поўдні з Венета. Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца адным з двух аўтаномных рэгіёнаў Італіі (разам з Вале-д'Аоста).