Top 10 similar words or synonyms for адчайнага

ўпартага    0.645467

прыступам    0.632590

застрэліў    0.626153

нагнаў    0.622622

закідаў    0.621567

заступіўся    0.615743

кулямётны    0.614415

адрозніліся    0.613566

варожага    0.612251

тормасава    0.609779

Top 30 analogous words or synonyms for адчайнага

Article Example
Пётр Ільіч Лізюкоў Нямецкая тэхніка фактычна прарвала абарону 1309-га палка. Тым не менш, свабодна прайсці на гэтым кірунку не ўдавалася з-за адчайнага супраціўлення артылерыстаў. Танкавы полк «Вялікая Германія» на напрамку 1309-га іптап страціў не менш за 15 танкаў і самаходак (Pz.IV, Pz. V «Пантэра», StuG III), з ліку якіх было тры «Тыгры» і тры самаходкі-знішчальніка танкаў «Jagdpanzer IV».
Гомель Напэўна ў 1239-40 гадах Гомель быў разбураны і спалены мангола-татарскімі заваёўнікамі. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. Наяўнасць у слаях разбурэння абарончага вала крэпасці тыповых манголата-тарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны дашчэнту.
Месквакі У пачатку XVIII ст. імкненне французаў усталяваць на землях месквакі свае ваенныя ўмацаванні прывяло да працяглага канфлікту. У 1714 г. армія французаў і іх саюзнікаў-індзейцаў узяла ў аблогу ўмацаванае паселішча місквакі на тэрыторыі Вісконсіна, аднак з-за адчайнага супраціву была вымушана адступіць са значнымі стратамі. У 1721 г. Людовік XV аддаў загад знішчыць усіх месквакі. У 1730 - 1734 гг. французы і іх саюзнікі здолелі падзяліць адзінае апалчэнне супернікаў і пачалі спусташэнне іх вёсак. Да 1735 г. рэшткі атрадаў месквакі і саюзных ім саўк мігрыравалі на тэрыторыю Аява. Пасля 1830 г. — далей на захад.
Мангола-татарскае нашэсце Тым не менш паўднёвая частка Беларусі зведала на сабе мангольскую навалу. Пасля ўзяцця гарадоў Уладзіміра-Валынскага і Галіча, манголы павярнулі на поўдзень. Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі заваёўнікамі Гомель. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. Наяўнасць у слаях разбурэння абарончага вала крэпасці тыповых мангола-татарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны дашчэнту.
Гэвін Дуглас Гэвін Дуглас паходзіў з адной з самых уплывовых і багатых сем'яў шатландскай арыстакратыі — ён бы трэцім сынам Арчыбальда «Адчайнага», 5-га графа Ангуса. У маладосці, атрымаўшы адукацыю ў Сент-Эндрускім, а затым Парыжскім універсітэтах, ён абраў духоўную кар'еру і ў 1503 г. стаў настаяцелем царквы Св. Жыля ў Эдынбургу. Пасля смерці караля Шатландыі Якава V у Флодэнскай бітве ў 1513 г. да ўлады ў краіне прыйшоў старэйшы брат Гэвіна Арчыбальд, 6-ы граф Ангус, які быў жанаты на каралеве Маргарыце Цюдар. З дапамогай графа Ангуса Гэвін у 1515 г. быў выбраны біскупам Данкелда.
Камбіз II егіпецкае войска чакала персідскае каля Пелусію, крэпасці, якая бараніла подступы да Егіпта, і зваўся «"пячаткай"» Егіпта. Грэкі таксама клікалі яго «"ключом Егіпта і для выхаду і для ўваходу"». Тут у маі 525 да н.э. і адбылася рашучая бітва за Егіпет. У гневе на свайго былога камандзіра Фанеса грэчаскія найміты, якія засталіся вернымі фараону, закалолі перад войскам яго сыноў, якія знаходзіліся ў Егіпце, змяшалі іх кроў з віном і, выпіўшы гэту сумесь, кінуліся ў бой. Падчас кровапралітнай бітвы пала шмат ваяроў, як з егіпецкага, так і персідскага боку. Герадот, які наведаў поле бою прыкладна праз семдзясят гадоў, бачыў там мноства касцей забітых ваяроў, зваленых у асобныя кучы. На адным боку ляжалі косці персаў, як яны былі пахаваныя, а на іншым — егіпцян. Аднак, нягледзячы на адчай і разлютаванасць, егіпцяне былі пабіты і ў бязладзіцы збеглі да Мемфісу, дзе і замкнуліся. Паліен распавядае яшчэ аб аблозе Пелусію, якая зацягнулася з прычыны адчайнага супраціву егіпцян, якія запасліся мноствам прылад, што кідалі з прашчаў камяні, падпаленыя асмалкі і стрэлы. Прыводзіцца аповяд, быццам Камбіз авалодаў горадам, выставіўшы наперадзе войска егіпецкіх святых жывёл, што быццам бы прывяло да здачы гарнізону, які баяўся параніць катоў (багіня Баст), ібісаў (бог Тот) і сабак (бог Анубіс). Ва ўсякім разе, узяцце Пелусія як прыморскага памежнага пункту было неабходна; верагодна, аблога ішла і з сушы і з мора. Пад Пелусіем персы здолелі зламаць мужнасць егіпецкіх ваяроў і далей іх поспехі развіваліся ўжо бесперашкодна.